Матэматычная лінгвістыкаМатэматычная лінгвістыка — матэматычная дысцыпліна, прадметам якой з'яўляецца распрацоўка і вывучэнне паняццяў, якія ствараюць аснову фармальнага апарата апісання структуры натуральных моваў, у т. л. метамовы лінгвістыкі. Дысцыпліна шырока карыстаецца матэм. метадамі тэорыі алгарытмаў, тэорыі аўтаматаў, алгебры, лінгвістычнымі канцэпцыямі структурнай лінгвістыкі. Метады дысцыпліны выкарыстоўваюцца ў тэорыі праграмавання дзеля апісання моваў праграмавання і транслятараў (гл. таксама: Бескантэкстныя граматыкі). Дысцыпліна з'явілася каля 1950-х гг. з унутраных патрэб тэарэтычнай лінгвістыкі і задач аўтаматычнай перапрацоўкі моўнай інфармацыі. Паступова ператвараецца з чыста прыкладной дысцыпліны ў тэарэтычную, структурна прыналежную да матэматычнай логікі. Інфармацыйныя тэхналогіі ў лінгвістыцы можна вызначыць, як сукупнасць законаў, метадаў і сродкаў атрымання, захавання, распаўсюджвання, перапрацоўкі інфармацыі пра мову і законах яе функцыянавання пры дапамозе камп'ютэраў[1]. Задачы матэматычнай лінгвістыкіУ задачы выкарыстання IT у лінгвістыцы ўваходзіць, напрыклад, распрацоўка:
Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
|