Сацыялінгвістыка
Сацыялінгвістыка ці сацыяльная лінгвістыка — навуковая дысцыпліна, якая развіваецца на стыку мовазнаўства, сацыялогіі, сацыяльнай псіхалогіі і этнаграфіі і вывучае комплекс праблем, звязаных з сацыяльнай прыродай мовы, яе грамадскімі функцыямі, механізмам уздзеяння сацыяльных фактараў на мову і той роляй, якую выконвае мова ў жыцці грамадства. Асноўныя праблемы сацыялінгвістыкі: сацыяльная дыферэнцыяцыя мовы, праблема нацыянальнай мовы, моўная сітуацыя, сувязь і ўзаеміны мовы і культуры, праблемы сацыяльных аспектаў білінгвізму і дыгласіі, выміранне і рэвіталізацыя моў. Адмысловае месца ў сацыялінгвістыцы займае праблема моўнай палітыкі. Для сацыялінгвістыкі як навукі характэрны наступныя прынцыпы:
ГісторыяУ 1916 годзе выйшла першае выданне «Курса агульнай лінгвістыкі» Фердынанда дэ Сасюра (1857—1913), дзе сцвярджалася, сярод іншага, што «мова — сістэма, якая мае свой уласны парадак развіцця», «мовазнаўства мае адзіны сапраўдны прадмет даследавання — мова сама па сабе і сама для сябе». З крытыкай гэтых тэзісаў выступіў філолаг, мовазнаўца Антуан Мее (1866—1936) — адзін з папярэднікаў сучаснай сацыялінгвістыкі:
Тэрмін «сацыялінгвістыка» ў ЗША быў уведзены ў 1952 годзе сацыёлагам Г. Кары. Уільям Лабоў (нар. 1927) лічыцца ў англасаксонскай традыцыі заснавальнікам сучаснай сацыялінгвістыкі. Менавіта ён у 1966 годзе апублікаваў кнігу «Сацыяльнае расслаенне англійскай мовы ў Нью-Ёрку» (The Social Stratification of English in New York City). У XX стагоддзі развіваецца марксісцкае мовазнаўства, якое вызначае дамінаванне, перавагу сацыяльнага, класавага, дзе сацыялінгвістыка вызначаецца як «буржуазная дысцыпліна». ПрадметПрадметам сацыялінгвістыкі лічацца ўсе віды ўзаемаадносінаў паміж мовай і грамадствам:
Прадмет сацыялінгвістыкі часам ахоплівае сітуацыі выбару чалавекам (суразмоўцам) таго ці іншага варыянту мовы (або элемента, адзінкі мовы). У моўных зносінах увесь час магчымыя варыянты: варыянты любога рангу — пачынаючы ад канкурэнтных моў (пры шматмоўі) да варыянтаў нарматыўнага вымаўлення — называюць сацыялінгвістычнай зменнай. Гэта свайго роду адзінка аналізу ў сацыялінгвістычных даследаваннях. Сацыялінгвістыка часам разумеецца як вывучэнне асаблівасцей мовы розных сацыяльных, узроставых, гендарных[1] груп суразмоўцаў. Напрамкі даследаванняўСацыялінгвісты свету, а таксама беларускія займаюцы вывучэннем наступных моўных з’яваў: ГлотапалітыкаГэта ўздзеянне дзяржавы, яе асобных інстытутаў, уплывовых асоб на мову. Разуменне гэтага ўздзеяння адкрывае разуменне моўнага сораму, моўнай нянавісці. Паняцце «глотапалітыка» ўведзена ў сацыялінгвістыку французскімі даследчыкамі Луі Геспенам і Жанам-Батыстам Марселезі (Guespin et Marcellesi 1986). Глотапалітыка дазваляе больш поўна разумець палітычны ўплыў на развіццё мовы[2]. Моўная (сама)нянавісцьТаксама вядома як auto-odi[3], паняцце прапанавана Рафаэлем Луісам Нініёлесам у якасці адпраўнога пункта для разважанняў пра стан маргіналізацыі беларускай мовы. Дзякуючы канцэпту auto-odi паўстала паняцце «моўны сорам». Сацыялінгвісты паступова адыходзяць ад паняцця моўнай (сама)нянавісці і пераходзяць да паняцця моўнага сораму. Моўны сорамУ Беларусі ў большасці выпадкаў канстатуецца пераважна сорам. Паняцце «моўны сорам» больш дакладнае, бо яно дамінуе ў аналізе дыскурсаў, у аналізе ўспамінаў, а таксама ў адказах рэспандэнтаў падчас інтэрв’ю. Да ўсяго моўны сорам — гэта паняцце, які паўстае на ўзроўні самавызначэння. Моўны сорам варта разглядаць як вынік негатыўнай моўнай палітыкі, рэпрэсій, траўмы, якія зведалі беларусы ў межах Расійскай імперыі, а пазней у Савецкім саюзе[4]. Гендарны напрамакГэты напрамак даследуе, якім чынам пол, гендар і сексуальнасць звязаныя паміж сабою і ўплываюць на мову. А дакладней — як гендар адлюстроўваецца ў мове, як мужчыны і жанчыны падаюцца, апісваюцца ў мове на ўзроўні лексікі, сінтаксісу, катэгорыі роду і інш. Таксама важна разумець моўныя і камунікацыйныя асаблівасці паводзінаў мужчын і жанчын: ці існуюць адрозненні ў маўленні мужчын і жанчын; ці ёсць моўная і камунікацыйныя спецыфіка з улікам сексуальнасці (гетэра- і гомасексуальнасці)[5]. Сацыялінгвістычныя школы, традыцыі
У БеларусіСацыялінгвісты даследуюць моўную палітыку (уключаючы білінгвізм), моўныя стандарты, уплыў каланіялізму, русіфікацыі, моўныя мутацыі і гібрыды (трасянку) і шэраг сацыялектаў (арго, жаргон, слэнг). Сацыялінгвістыка ў беларускай мове прадстаўлена наступнымі аўтарамі, выданнямі і даследаваннямі:
Зноскі
Літаратура
|