Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Меда́ль «У па́мяць 250-го́ддзя Ленінгра́да» — дзяржаўная ўзнагарода СССР. Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 мая 1957 года ў адзначэнне 250-годдзя горада Ленінграда. Аўтар малюнка медаля — мастак Н. А. Сакалоў. Статут медаляМедалём узнагароджваліся грамадзяне горада, вызначыўшыяся ў правядзенні работ па аднаўленні і рэканструкцыі горада і забяспечыўшыя сваёй працай развіццё яго прамысловасці, транспарту, гарадской гаспадаркі, гандлю, навуковых і культурна-асветных устаноў, пры ўмове пражывання ў Ленінградзе або яго прыгарадах не менш за 5 гадоў:
Падставай для ўзнагароджання была асабістая кніжка ўдзельніка аднаўлення народнай гаспадаркі. Гэтая кніжка была дакументам, які пацвярджае ўдзел у работах па аднаўленні горада. У ёй паказвалася норма гадзін на тыдзень, якія жыхар павінен адпрацаваць на аднаўленчых работах і факт выканання нормы, падмацаваны пячаткаю адпаведнай ўстановы[1]. Медалём узнагароджваліся таксама ўдзельнікі абароны Ленінграда ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда», незалежна ад месца іх пражывання. Узнагароджанне медалём «У памяць 250-годдзя Ленінграда» ажыццяўляецца ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР выканаўчым камітэтам Ленінградскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных. Уручэнне медаля праводзілася:
Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «У памяць 800-годдзя Масквы». Апісанне медаляМедаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда» вырабляецца з каляровага металу i мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм. На аверсе медаля рэльефны малюнак помніка У. І. Леніну ля Фінляндскага вакзалу на фоне Нявы і будынка Адміралцейства. Ззаду помніка — разгорнутыя сцягі, унізе — лаўровая галіна з каласамі і малюнак сярпа і молата. У верхняй частцы медаля па акружнасці надпіс: «В память 250-летия Ленинграда» і выява пяціканцовай зоркі з разбягаючыміся прамянямі. На рэверсе медаля малюнак будынка Смольнага, над якім надпіс у два радкі: «ГОРОДУ-ГЕРОЮ СЛАВА!». Унізе лічба — «250». У верхняй частцы медаля ў перавітым стужкай вянку з лаўровага i дубовага лісця і каласоў малюнак ордэнаў Леніна і Чырвонага Сцяга, якімі ўзнагароджаны Ленінград. Усе надпісы і выявы на медалю выпуклыя. Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодачкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай сіняга колеру з белымі палоскамі па краях. Пасярэдзіне стужкі чырвоная паласа, якая мае з кожнага боку па дзве жоўтых вузкіх палоскі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|