Юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Юбіле́йны меда́ль «60 гадо́ў Узбро́еных Сіл СССР» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 студзеня 1978 года ў адзначэнне 60-й гадавіны Узброеных Сіл СССР. Аўтар малюнка медаля — мастак Л . Д. Піпетка. Палажэнне аб медалюЮбілейным медалём «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджваюцца:
Юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля юбілейнага медаля «50 гадоў Узброеных Сіл СССР». Па стану на 1 студзеня 1995 года юбілейным медалём «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджана прыблізна 10 723 340 чалавек. Апісанне медаляЮбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм. На адным боку медаля на фоне накіраваных увысь ляцячых ракет і баявых самалётаў змешчана выява салдата Савецкай Арміі з аўтаматам. Справа ад фігуры салдата на гарызонце мора намаляваная падводная лодка, над якой у два радкі размешчаны даты «1918» і «1978». На адваротным боку медаля па акружнасці размешчаны надпісы: «Шестьдесят лет» і «Вооружённых Сил СССР», падзеленыя зорачкамі. У цэнтры — выява пяціканцовай зоркі з молатам і плугам пасярэдзіне, накладзенае на скрыжаваныя вінтоўку і шашку. Края медаля абрамлены борцікам. Усе надпісы і выявы на медалі выпуклыя. Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодачкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шэрага колеру шырынёй 24 мм. Края стужкі акантаваны чырвонай палоскай шырынёй 5 мм. Пасярэдзіне стужкі падоўжная палоска залацістага колеру шырынёй 1 мм. Літаратура
Спасылкі |