Муктада ас-Садр
Муктада (Мактада) ас-Садр (араб. مقتد الصدر; нар. 12 жніўня 1973, Эн-Наджаф, Ірак) — іракскі апазіцыйны дзеяч, шыіцкі багаслоў, лідар руху садрытаў, заснавальнік паўстанцкай арганізацыі «Армія Махдзі». БіяграфіяРанняе жыццёМуктада аль-Садр нарадзіўся 12 жніўня 1973 года (дата прыблізная) у Іраку ў багатай шыіцкай сям’і. Ён быў чацвёртым сынам знакамітага Махамеда Садэк аль-Садра, вярхоўнага лідара іракскіх шыітаў. Бацька і дзядзька Муктады насілі ганаровы тытул «вялікага аяталы»[2][3]. Бацька і два браты Муктады былі па-зверску забіты ў лютым 1999 года ў Эн-Наджафе. Сам Муктада застаўся жывым, але трапіў у турму, дзе быў з 1999 па 2003 год[4]. Стварэнне руху садрытаўПасля падзення ўрада Садама Хусейна ў красавіку 2003 года, стварыў рэлігійна-палітычны рух «Джамаат аль-Садр аль-Тані» і ўключыўся ў барацьбу з іншымі кланамі за кантроль над адной з галоўных шыіцкіх святынь — магілай імама Алі ў Эн-Наджафе[5]. У ліпені таго ж года была створана «Армія Махдзі», ваенізаваная арганізацыя садрытаў[6][7][8], якая ўзяла пад кантроль многія населеныя пункты — Эн-Наджаф, паўночна-усходні раён Багдада Садр-Сіці, раней вядомы як Садам-Сіці, і некаторыя іншыя гарады[9]. Да канца 2003 года рэлігійныя і палітычныя лідары іракскіх шыітаў вылучылі патрабаванні правесці ўсеагульныя выбары і перадаць уладу абранаму ўраду. Яны разлічвалі такім чынам атрымаць у свае рукі палітычную ўладу ў краіне, якая традыцыйна знаходзілася ў суніцкай меншасці (асабліва ў эпоху кіравання Хусейна). Іх патрабаванні разыходзіліся з намерамі часовай кааліцыйнай адміністрацыі, якая збіралася саступіць месца спецыяльна сфармаванаму пераходнаму ўраду, што павінен быў кіраваць Іракам да будучых выбараў. Пазіцыя ЗША выклікала незадаволенасць у шэрагах шыітаў. Муктада ас-Садр далучыўся да сваіх аднаверцаў, выступаючы за вывад замежных войск з Ірака і за стварэнне плюралістычнай дэмакратычнай ісламскай рэспублікі[10][11]. З-за канфлікту з акупацыйнай адміністрацыяй ён пачаў рыхтаваць ідэалагічную глебу, разгарнуўшы антыамерыканскую агітацыю, заклікаючы да адмовы ад супрацоўніцтва з замежнікамі. У адказ кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Пол Брэмер у канцы сакавіка загадаў закрыць галоўны друкаваны орган прыхільнікаў ас-Садра газету «Аль-Хаўза», а ў кантраляваны «Арміяй Махдзі» багдадскі раён Садр-Сіці былі ўведзены амерыканскія войскі, пачаліся арышты. Адказам на гэтыя дзеянні стала мабілізацыя апалчэння[12]. Шыіцкае паўстанне4 красавіка 2004 года баевікі Садра падымаюць узброены бунт супраць кааліцыі. Супраціў вёў цяжкія баі з праціўнікам у Багдадзе, Куфе, Кут эль-Амарэ, Эн-Наджафе, Кербеле, Басры і іншых гарадах шыіцкага поўдня Ірака[13]. Найбольш накаленая абстаноўка была ў Садр-Сіці[14]. Пасля цяжкіх баёў, што зацягнуліся да чэрвеня, амерыканскім войскам удалося дамовіцца з шыіцкімі партызанамі аб перамір’і, аднак у жніўні таго ж года паўстанне ўспыхнула з новай сілай. ЗША спрабавалі схіліць ас-Садра да прымірэння пры пасярэдніцтве прызначанага імі кіраўніка пераходнага іракскага ўрада Аяда Алаўі. Да перамоўнага працэсу падключыўся і аятала Алі Сістані. Яму ўдалося дамагчыся вываду байцоў «Арміі Махдзі» з Эн-Наджафа, дзе ў той момант ішлі самыя жорсткія баі, у абмен на аналагічныя крокі з боку амерыканцаў. У выніку наступных перамоваў Муктада ас-Садр аддаў распараджэнне спыніць баявыя дзеянні і абвясціў аб гатоўнасці ўключыцца ў палітычны працэс. Аднак байцы яго руху не былі распушчаны па дамах. На працягу 2005—2008 гг. яны ўдзельнічалі ў баявых сутыкненнях як з кааліцыйнымі войскамі, так і з суніцкімі баявымі фарміраваннямі з ліку прыхільнікаў зрынутай партыі «Баас» і нават з байцамі шыіцкай баявой арганізацыі «Корпус Бадр»[12]. У 2007 годзе Армія Махдзі абвясціла аб адмове ад вядзення ўзброенай барацьбы тэрмінам на паўгода, і ў лютым 2008 года падоўжыла спыненне агню. Аднак неўзабаве пасля гэтага ўрад краіны выступіў з ініцыятывай правядзення буйной армейскай аперацыі ў Басры. Пад цісккм ворага, 30 сакавіка ас-Садр абвясціў аб перамір’і, загадаўшы сваім партызанам пакінуць вуліцы Басры і іншых гарадоў Ірака[15]. Хутка, 10—12 мая, паміж прадстаўнікамі ўрада і ас-Садрам было заключана новае пагадненне аб перамір’і[16]. Пасля паўстанне5 мая 2009 года СМІ паведамілі, што пасля двухгадовага навучання ў Куме, Муктада ас-Садр стаў вялікім аяталай. 5 студзеня 2011 года, на фоне вываду амерыканскіх войск з краіны, ас-Садр вярнуўся ў свой родны горад Эн-Наджаф, каб і далей прымаць удзел у палітычным жыцці Ірака. 8 студзеня, падчас мітынгу ў Наджафе, ён заклікаў да мірнага супраціву ЗША без зброі тымі, каму не дадзена права яго насіць[17]. У 2014 годзе для барацьбы з баевікамі «Ісламская дзяржавы» ас-Садр зноў збірае сваё апалчэнне. Пратэсты 2019 года1 кастрычніка 2019 года, з прычыны цяжкага сацыяльна-эканамічнага становішча і карупцыі, у краіне ўспыхваюць масавыя беспарадкі[18][19]. Муктада ас-Садр заклікаў чыноўнікаў краіны далучыцца да пратэстоўцаў і абвясціць усеагульную забастоўку. Ён таксама звярнуўся да парламента, каб той правёў работу над карэннымі рэформамі, сярод якіх ён назваў замену складу Вярхоўнай выбарчай камісіі, выбарчага заканадаўства, унясенне ў канстытуцыю шэрагу змяненняў[20]. Яго садрысцкі рух прыняў непасрэдны ўдзел у пратэстных акцыях[21][22]. Зноскі
Спасылкі
|