Мулярскі сельсавет (Пастаўскі раён)
Му́лярскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Муляры. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Оцкавіцкі сельсавет у складзе Гадуцішскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Оцкавічы. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Пастаўскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 2 снежня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старчунскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Оцкавіцкага сельсавета 31 населены пункт[2]. 22 снежня 1981 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Муляры, сельсавет перайменаваны ў Мулярскі. 20 чэрвеня 1988 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Камайскага сельсавета[3]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 26 населеных пунктаў: вёскі Багдзюны, Варкацішкі, Гадуцішкі, Гражулі, Гэйбавічы, Ёцішкі, Жукішкі, Крукі II, Мантагалішкі, Мільконты, Мірклішкі, Муляры, Мунцавічы, Новагадуцішкі, Оцкавічы, Пустошка, Сакуны, Старчуны, Цалінова, Цябуты, Чарняты, Чычэлі, Юзафінова, Янкішкі, Янковічы і чыгуначны раз’езд Камайка. Крыніцы
Літаратура
|