Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь (Мінфін Беларусі) — орган дзяржаўнага кіравання падпарадкаваны Ураду Беларусі, упаўнаважаны кіраваць дзяржаўным скарбам. Міністр фінансаў прызначаецца і здымаецца з пасады Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а намеснікі міністра — Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Цэнтральны апарат — 9 галоўных упраўленняў, 2 дэпартаменты, 9 упраўленняў, па адным аддзеле, інспекцыі і групе, а таксама дзяржаўнае сховішча каштоўнасцей[1];
7 упраўленняў выканаўчых камітэтаў абласцей і Мінска;
Прадпрыемствы «Белдзяржстрах», «Беларуская нацыянальная перастрахавальная арганізацыя», «Белэксімгарант», «Гомельскі Крышталь», «Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Мінфіна РБ», «Папяровая фабрыка дзяржаўных знакаў» (Барысаў), «Крыптатэх», «Мінская фабрыка друку», «Белбланкавыд», «Рэспубліканскі цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер»;
атрыманне на свой запыт ад устаноў звестак аб выкарыстанні дзяржаўных сродкаў, а таксама рахункаводчыя справаздачы аб выкананні абавязкаў перад дзяржавай;
атрыманне на свой запыт ад выканаўчых камітэтаў абласцей і Мінска зводы мясцовых бюджэтаў і справаздачы аб іх выкананні;
прыпыненне выдаткоўвання дзяржаўных сродкаў атрымальнікам, якія не падаюць ва ўстаноўленыя тэрміны справаздачы аб іх выкарыстанні, выкарыстоўваюць іх не па прызначэнні або атрымалі іх незаконна;
выдача пазык паводле дзяржаўнага бюджэту і ўкладанне вольных сродкаў у каштоўныя паперы ці гаспадарчую дзейнасць;
выдача на запыт выканаўчых камітэтаў абласцей і Мінска пазык на выкананне мясцовых бюджэтаў, абумоўленых іх пагашэннем да канца справаздачнага года;
пакрыццё страт зводных бюджэтаў абласцей і Мінска пры змяншэнні прыбыткаў ці павелічэнні выдаткаў мясцовых бюджэтаў;
спагнанне са зводных бюджэтаў абласцей і Мінска сродкаў у дзяржаўны бюджэт пры ўхваленні Саветамі дэпутатаў пастаноў, што змяншаюць прыбыткі ці павялічваюць выдаткі дзяржаўнага бюджэту;
спагнанне незаконна атрыманых ці не па прызначэнні скарыстаных сродкаў бюджэту, а таксама запазычанасцей і адсоткаў па бюджэтных пазыках;
выдаткоўванне сродкаў да ўхвалення закона аб рэспубліканскім бюджэце на бягучы год у памеры 1/12 ад мінулагодніх выдаткаў;
выпатрабаванне дадзеных аб прыбытках і выдатках дзяржаўных пазабюджэтных сродкаў і сродкаў ад прыбытковай дзейнасці бюджэтных устаноў;
выдача банкам загадаў аб прыпыненні разлікаў рахункаў распарадчыкаў дзяржаўных сродкаў пры парушэнні імі заканадаўства;