Уладзімір Віктаравіч Амарын
Уладзімір Віктаравіч Амарын (нар. 16 ліпеня 1961, Мінск, БССР) — міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь (2014—2018). БіяграфіяНарадзіўся ў 1961 годзе ў Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава ў 1983 годзе, у 2006 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1983 года працуе ў фінансавай сістэме Беларусі на розных пасадах. У 2001—2006 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі, у 2006—2008 гадах — намеснік міністра фінансаў Беларусі, з 2008 года — першы намеснік міністра фінансаў Беларусі. 6 лістапада 2014 года прызначаны міністрам фінансаў Рэспублікі Беларусь[1]. 16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[3]. 31 жніўня 2018 года быў вызвалены з пасады міністра фінансаў[4]. Зноскі
|