Народны камісарыят замежных спраў БССР
Наро́дны камісарыя́т заме́жных спраў Белару́скай ССР быў ўтвораны 24 сакавіка 1944 года згодна з Законам БССР «Аб утварэнні саюзна-рэспубліканскага Народнага камісарыята замежных спраў БССР»[1]. З 1946 года пераўтвораны ў Міністэрства замежных спраў БССР. ГісторыяМіжнародна-палітычны статус Беларусі пасля Другой сусветнай вайны змяніўся. 1 лютага 1944 года, напярэдадні канферэнцыі ў Думбартум-Оксе, дзе планавалася абмеркаваць праект Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Вярхоўны Савет СССР прыняў закон, паводле якога ўсе саюзныя рэспублікі атрымалі права ўступаць у непасрэдныя адносіны з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі дагаворы і абменьвацца консульскімі і дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі. У сакавіку 1944 года быў утвораны Народны камісарыят замежных спраў Беларусі. Першым міністрам стаў Кузьма Кісялёў. З усіх саюзных рэспублік толькі Беларусь і Украіна сталі членамі ААН, улічваючы іх уклад у разгром фашызму і велізарныя людскія і матэрыяльныя страты. 26 чэрвеня 1945 года БССР разам з іншымі 50 дзяржавамі падпісала Статут ААН, ратыфікаваны Вярхоўным Саветам БССР 30 жніўня 1945 года. Наркамы
ЗноскіЛітаратура
|