Насельніцтва БеларусіБеларусь — монанацыянальная дзяржава (паводле вызначэння ААН). У ёй акрамя беларусаў жывуць рускія, яўрэі, украінцы, палякі, літоўцы, армяне, азербайджанцы і іншыя народы. На працягу беларускай гісторыі склалася так, што асноўным насельніцтвам гарадоў былі яўрэі, а сельскай мясцовасці — ліцвіны (беларусы). У цяперашні час у гарадах і сёлах пярэсты этнічны склад, хоць большасць насельніцтва (каля 80 %) належыць да тытульнай нацыі. КолькасцьПаводле перапісу 14—24 кастрычніка 2009 года, Беларусь мела 9504 тысячы жыхароў. За 10 гадоў ад перапісу 1999 года колькасць насельніцтва паменшылася на 541 тысячу (-5,4 %). Пры гэтым доля сельскага насельніцтва скарацілася на 644 тысячы (-21 %)[1]. Колькасць насельніцтва на 1 жніўня 2012 года склала 9457,1 тысяч чалавек і ў параўнанні з пачаткам года скарацілася на 8,1 тысяч чалавек[2]. Пасля было запавольванне, невялікі рост колькасці насельніцтва (2014—2017), а затым зноў аднавілася падзенне. Колькасць насельніцтва (на пачатак года, тыс. чалавек):[3]
Нацыянальны складУ часе перапісу 2009 года 84 % (+3 % з перапісу 1999 г.) жыхароў краіны аднеслі сябе да карэннага народу — беларусаў, 8 % — да рускіх (менш на траціну), 3 % — да палякаў, каля 2 % — да ўкраінцаў (менш на траціну), 0,1 % — да яўрэяў (менш у 2,2 разы)[5]. Паводле перапісу насельніцтва ў лютым 1999 года ў Беларусі пражывалі прадстаўнікі больш за 130 нацый і нацыянальнасцей. Сярод іх найболей прадстаўленымі этнічнымі групамі з’яўляліся беларусы (8158,9 тысяч), рускія (1141,7 тысяч), палякі (395,7 тысяч), украінцы (237 тысяч), яўрэі (27,8 тысяч), армяне (10,2 тысяч), азербайджанцы (10,1 тысяч), у меншай ступені — літоўцы (6,4 тысяч) і грузіны (3 тысяч). РазмяшчэннеПа звестках за студзень — верасень 2008 года ў Мінску колькасць насельніцтва павялічылася з 1803,9 тысяч да 1819,5 тысяч. У астатніх рэгіёнах краіны колькасць жыхароў паменшылася. У Гомельскай вобласці на 1 кастрычніка налічвалася 1465,7 тысяч чалавек, у Мінскай — 1 458,5 тысяч, Брэсцкай — 1 435 тысяч, Віцебскай — 1267,3 тысяч, Магілёўскай — 1125,1 тысяч, Гродзенскай — 1 104,5 тысяч жыхароў[6]. За 2008 год у Мінску колькасць насельніцтва павялічылася з 1814,8 тысяч да 1828,9 тысяч. У астатніх рэгіёнах краіны колькасць жыхароў паменшылася. У Гомельскай вобласці на 1 студзеня 2009 года налічвалася 1464,5 тысяч чалавек, у Мінскай — 1453,9 тысяч, Брэсцкай — 1433 тысяч, Віцебскай — 1265,2 тысяч, Магілёўскай — 1123,1 тысяч, Гродзенскай — 1102,8 тысяч. На 1 мая 2009 года ў параўнанні з адпаведнай датай мінулага года колькасць насельніцтва павялічылася толькі ў Мінску — з 1817,5 тысяч чалавек да 1840,1 тысяч. У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасць жыхароў паменшылася. У выніку на 1 мая ў Гомельскай вобласці налічвалася 1462,6 тысяч чалавек, у Мінскай — 1448,4 тысяч, у Брэсцкай — 1430,8 тысяч, у Віцебскай — 1262,1 тысяч, у Магілёўскай — 1120,4 тысяч, у Гродзенскай — 1100,1 тысяч. Нарадзілася/ПамерлаУ 2006 годзе ў краіне нарадзілася 95743 чалавекі (106 % да 2005), каэфіцыент нараджальнасці 9,8 чалавека на 1000 насельніцтва (у 2005 — 9,2). Памерлі ў 2006 годзе 138 944 чалавекі (98 % да 2005), каэфіцыент смяротнасці склаў 14,3 на 1000 (у 2005 — 14,5).[7] За 2008 год нарадзілася 107910 дзяцей, што на 4485 больш у параўнанні з 2007 годам; памерлі 134 394 чалавекі (на 1539 чалавек больш).
СамагубствыУзровень самагубстваў — колькасць суіцыдаў на 100 000 насельніцтва, паводле статыстыкі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя за 2007 год, па ўсіх краінах, дзе гэтыя звесткі даступны, Беларусь заняла першае месца[8]. Навукоўцы тлумачаць гэты ўздым ростам спажывання алкаголю, суб’ектыўным адчуваннем адсутнасці жыццёвых перспектываў, дэпрэсіўным асяроддзем, нізкімі выдаткамі на культуру, а таксама тыпам культурнай традыцыі. Сацыёлагі з Інстытута Гэлапа (Gallup Polls) у сваёй нядаўняй публікацыі паказалі сувязь колькасці самагубстваў з рэлігійнасцю грамадства. Сусветныя сацыялягічныя даследаванні Інстытута з 2005 да 2006 года выявілі, што рэлігійныя краіны маюць ніжэйшыя паказнікі самагубстваў.[9] Вядома, адной рэлігійнасцю справа не тлумачыцца. Так, узровень самагубстваў у Беларусі вышэйшы, чым у менш рэлігійных і больш заможных суседніх Эстоніі, Латвіі, Чэхіі ці нават Расіі. Хоць мусіла б быць наадварот. Тут першасную ролю адыгрывае суб’ектыўнае адчуванне жыццёвай бесперспектыўнасці, сама сутнасць сістэмы кантролю над чалавекам, збудаванай у краіне.[10]
У 2008 годзе было зафіксавана 2800 самазабойстваў па краіне[11]. Што прыкладна на 700 менш, чым у папярэднім годзе. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на адно самазабойства прыпадае 8—9 спробаў суіцыду. І такіх спробаў у Беларусі, як паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псіхічнага здароўя, у 2008 годзе было зарэгістравана 6729, што на 50,6 % больш, чым у 2007 годзе[12]. ШлюбнасцьУ 1950 годзе на 1000 чалавек налічвалася 9,6 шлюбаў і толькі 0,2 развода. У 1970 — 9,3 і 1,9. У 1980 — 10,1 і 3,2. У 1990 — 9,7 і 3,4. У 2000 — 6,2 і 4,3. У 2008 — 8 і 3,8. У 2008 годзе ў параўнанні з 2007-м колькасць зарэгістраваных шлюбаў скарацілася на 14,6 % да 77201, колькасць разводаў павялічылася на 1,5 % да 36679. Паводле перапісу 2009 года абсалютная большасць мужчын і жанчын ва ўзросце ад 15 гадоў знаходзілася ў шлюбе. Пры гэтым за 10 гадоў паміж перапісамі 1999 і 2009 гадоў долі мужчын і жанчын у шлюбе знізіліся з 66 % да 62 % і з 56 % да 52 % адпаведна. Доля улічаных шлюбаў зменшылася з 95 % да 92 %. На 2009 год каля 10 % жанчын (436 тысяч) знаходзіліся ў разводзе[13], праз рост смяротнасці мужоў у працаздольным узросце да 18 % (звыш 810 тысяч) узрасла доля ўдоваў[1]. МіграцыяУ краіну ў 2008 годзе прыбылі 17413 чалавек, з’ехалі — 9268. Міграцыйны прырост склаў 8145 чалавек. У студзені — красавіку 2009 года міграцыйны прырост склаў 6385 чалавек, выехалі 2250. Міграцыйны прырост за чатыры месяцы склаў 4135 чалавек. У 2012 годзе ў краіну прыбылі 18040 чалавек (у 2011-м — 17510) і выбылі 8712 чалавек (у 2011-м — 7610). Прыток перасяленцаў у 2012 годзе ў параўнанні з 2011-м знізіўся на 5,8 % да 9328 чалавек. Колькасць жыхароў, якія выехалі з краіны на заробкі, павялічылася з 5522 чалавек у 2011 годзе да 6534 чалавек у 2012 годзе (на 15,5 %). Большасць выехала ў Расію (5369), таксама ў ЗША (452), Польшчу (341), Германію (225). Выдача дазволаў на пастаяннае пражыванне ў краіне знізілася з 13537 у 2011 годзе да 12066 у 2012 годзе (на 10 %). Большасць дазволаў на пастаяннае пражыванне атрымалі грамадзяне Расіі (7670) і Украіны (1641). Выдача дазволаў на часовае пражыванне вырасла з 40722 у 2011 годзе да 46787 у 2012 годзе. Колькасць працоўных перасяленцаў, якія прыехалі ў Беларусь на аснове падпісаных дамоваў у 2012 годзе, склала 8781 чалавек (у 2011-м — 8434). Большасць з іх — рабочыя (4594) і кваліфікаваныя работнікі, спецыялісты (2425). Асноўныя краіны паходжання працоўных перасяленцаў у Беларусь у 2012 годзе — Украіна (2854), Кітай (1257), Літва (904), Узбекістан (646), Турцыя (544), Малдова (491)[14]. УзростПаводле перапісу 2009 года ў Беларусі налічвалася 5853 тысяч жыхароў працаздольнага ўзросту, што амаль на 2 % больш (+ звыш 100 тыс.) параўнальна з перапісам 1999 года. Іх доля ўзрасла з 57,3 % да 61,6 %. За 10 год паміж перапісамі 1999 і 2009 гадоў доля насельніцтва ва ўзросце да 16 гадоў знізілася з 21,2 % да 15,9 %. Колькасць дзяцей праз падзенне нараджальнасці зменшылася на 620 тысяч (амаль на 30 %). Доля жыхароў ва ўзросце звыш працаздольнага (мужчыны — 60, жанчыны — 55) узрасла з 21,5 % да 22,5 %[5]. У Беларусі, па звестках на 1 красавіка 2009 года, 100-гадовую ўзроставую мяжу перасягнулі 648 жыхароў. Сярод рэгіёнаў рэспублікі больш за ўсё доўгажыхароў налічвалася ў Гродзенскай вобласці (150 чалавек ва ўзросце старэй 100 гадоў), на другім месцы — Мінская вобласць (114), на трэцім — Брэсцкая (102). Пры гэтым сярод беларускіх доўгажыхароў жанчын амаль у 7 разоў больш, чым мужчын. А ва ўзроставай групе старэй за 110 гадоў няма ніводнага прадстаўніка моцнага пола.[15] ГарадыПаводле перапісу 2009 года, у гарадах пражывала 7027,1 тысяч чалавек, што на 65,6 тысяч чалавек больш, чым у перапіс 1999 года. Доля гараджан у агульнай колькасці насельніцтва ўзрасла з 69,3 % да 73,9 %. У 2009 годзе ў Беларусі было 112 гарадоў. Амаль 2/3 з іх — з колькасцю насельніцтва менш за 20 тысяч чалавек. У 12 гарадах налічвалася звыш 100 тысяч жыхароў. За 10 гадоў з іх ліку выбылі Ліда (Гродзенская вобласць) і Наваполацк (Полацкі раён, Віцебская вобласць). З 1999 па 2009 год больш як на 10 % колькасць насельніцтва павялічылася ў такіх гарадах, як Фаніпаль (Дзяржынскі раён, Мінская вобласць), Нароўля (Гомельская вобласць) і Лагойск (Мінская вобласць). Рост насельніцтва звыш 5 % склаў у наступных гарадах Мінск (9 %; +156 тысяч, з іх 2/3 жанчыны), Заслаўе (Мінскі раён), Гродна, Брэст (8 %), Чачэрск (Гомельская вобласць), Смалявічы (Мінская вобласць), Жлобін (Гомельская вобласць) і Дзяржынск. Рост колькасці насельніцтва назіраўся ва ўсіх абласных цэнтрах, у 2009 годзе на іх прыпадала 52 % гарадскога насельніцтва[16]. Аднак у 2010-х мела месца змяншэнне колькасці насельніцтва ў многіх буйных гарадах, у 2018—2019 тэндэнцыя ахапіла і Мінск[17]. МоваПаводле перапісу 2009 года, беларуская мова з’яўлялася роднай для абсалютнай большасці жыхароў краіны (5058,4 тысяч чалавек; 53,2 %). Пры гэтым беларуская была мовай зносін толькі 23 % насельніцтва (2227,2 тысяч чалавек), руская — 70 % (6673 тысяч чалавек)[18]. За 10 год паміж перапісамі 1999 і 2009 гадоў, праз русіфікацыю дзяржаўных электронных СМІ праведзеную рэжымам Лукашэнкі, на 20 % (з 73 % да 53 %) зменшылася доля жыхароў, чыя родная мова беларуская, на 14 % (з 37 % да 23 %) стала менш людзей з беларускай мова як мовай штодзённага ўжытку[19]. Праз такія перамены ў 2009 годзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры залічыла беларускую мову да ліку загрожаных[20]. Паводле сайту Ethnologue, 7 тысяч жыхароў Беларусі размаўляюць на ідышы[21], што, аднак, не пацвярджаецца ні назіраннямі даследчыкаў[22], ні данымі перапісу насельніцтва 2009 года, паводле якіх толькі 2,8 % з 12926 яўрэяў Беларусі называлі роднай «сваю» мову[23]. ПолПаводле перапісу ў кастрычніку 2009 года ў краіне пражывала 4420 тысяч мужчынаў і 5068 тысяч жанчын. За 10 гадоў між перапісамі 1999 і 2009 гадоў праз рост смяротнасці мужчын у працаздольным узросце іх лік зменшыўся на 6,3 %, а доля ў суадносінах да жанчын скарацілася з 1:1,129 да 1:1,15. Колькасць жанчын таксама скарацілася (на 4,6 %). На 2009 год праз актыўнае перасяленне вясковых дзяўчат у горад там мужчыны колькасна пераважалі ва ўзросце да 27 гадоў, у вёсцы — да 56 гадоў[13]. ДынамікаЗ 1994 года, калі насельніцтва краіны дасягнула 10243,5 тысяч чалавек, у Беларусі адзначаецца выміранне жыхароў (дэпапуляцыя)[24]. За 25 гадоў насельніцтва паменшылася на 750 тысяч, што суправаджалася памяншэннем колькасці рускіх (—557 тысяч паміж 1989 і 2009), палякаў (—123 тысяч), ўкраінцаў (—132 тысяч) і яўрэяў (—99 тысяч). Гэта раўнасільна таму, што Беларусь страціла два абласныя цэнтры краіны — Гомель і Брэст, і вярнулася ў 1978 год. За апошнія 30 гадоў адбылося даволі інтэнсіўнае пераразмеркаванне вясковага і гарадскога насельніцтва, амаль па працэнту штогод на карысць горада. Імавернасць застацца на месцы свайго нараджэння для 20—24-гадовых беларускіх гараджан пад канец 1960-х складала 0,88, для вяскоўцаў — толькі 0,26. Пад канец 1990-х розніца павялічылася адпаведна да 0,92 і 0,22. З кожным годам пагаршаецца здароўе людзей, асабліва немаўлят. Так, колькасць упершыню захварэлых на сардэчна-сасудзістыя захворванні штогод павялічваецца на 3—4 адсоткі (звесткі на 2004 год), такая ж карціна з злаякаснымі захворваннямі[25].
ШчыльнасцьШчыльнасць насельніцтва ў сярэднім па краіне складае 45,2 чал./км² (дадзеныя на 1 красавіка 2020 г. з улікам вынікаў перапісу насельніцтва 2019 г.).
Дадатковыя звесткі
Зноскі
Спасылкі
|