Нюй-шу
Нюй-шу (NǙshū, літаральна: жаночае пісьменства) — складовае пісьмо, якое выкарыстоўвалася выключна жанчынамі павета Цзян'юн паўднёвакітайскай правінцыі Хунань. АгульнаеУ стандартным кітайскім пісьме кожны сімвал азначае слова ці яго частку. Нюй-шу фанетычнае пісьмо з 600—700 сімваламі для абазначэння складоў мясцовага дыялекта сянань тухуа, на якім размаўляюць жыхары раёна рэк Сяо і Юнмін на поўначы павета Цзян’юн[2]. Для выражэння ўсіх гукаў гэтага дыялекта трэба прыблізна ўдвая болей, улічваючы танальныя адрозненні[3]. Для складоў, якія не ўвайшлі ў алфавіт, выкарыстоўваюцца дзіграфы. Цзян’юн населены кітайцамі і яо, але нюй-шу выкарыстоўваецца дзяля запісу мясцовага кітайскага дыялекту; невядомы выпадкі перадачы ім мовы яо[4]. Шмат якія са знакаў нюй-шу ўяўляюць з сабе скорапісныя варыянты кітайскіх іерогліфаў кайшу, як сама назва піьсма. Іншыя былі запазычаны з вышыўкі: сімвалы складаюцца з гарызантальных і касых ліній і дужак. Надпіс на нюй-шу лёгка вышыць на тканіне, і шмат са знайдзеных узораў былі якраз вышыты на тканіне. На нюй-шу пішуць зверху ўніз і справа налева, як і ў традыцыйным кітайскім пісьменстве. Але, у адрозненні ад яго, каб прадэманстраваць майстэрства каліграфа, тэкст нюй-шу выдзяляецца вельмі тонкімі лініямі. ГісторыяДа нядаўніх часоў жанчынам Цзян’юна забаранялася вучыць нань-шу — «мужчынскае пісьмо», гэта значыць кітайскае пісьмо. Нюй-шу быў патаемным жаночым пісьмом, якое старанна ахоўвалася ад мужчын. Жанчын вучылі мове маці і названыя сёстры. Каб таямніца не раскрылася, нюй-шу пераўтваралі ў частку арнамента. часцей за ўсё нюй-шу выкарыстоўвалі дзяля напісання сямі- ці, радзей пяціскладных вершаў. Традыцыйныя літаратурныя формы — аўтабіяграфіі, лісты, народныя песні, апавяданні. Калі Цзян’юн у 1930-х акупавалі японцы, яны ўтойвалі існаванне мовы ад кітайцаў, баючыся, што народ пачне выкарыстоўваць яго для шыфравання пасланняў. Нягледзячы на тое што нюй-шу існаваў стагоддзямі, ён бый невядомы да апошняга часу. Вучоныя «перавынайшлі» яго ў справаздачы ўрада ў 1983 годзе. Усяго было сабрана толькі каля двух тысяч сімвалаў. Пасля рэвалюцыі жанчынам стала даступна адукацыя, і неабходнасць у нюй-шу знікла. Падчас культурнай рэвалюцыі былі знішчаны тысячы помнікаў нюй-шу. Пасля таго як Ян Юэцын стварыў дакументальны фільм аб нюй-шу, урад КНР стаў заахвочваць вывучэнне і захаванне гэтага старажытнага пісьменства. ПомнікіБолшасць з помнікаў пісьменства нюй-шу — гэта «лісты трэцяга дня» (піньінь — sānzhāoshū), звёрнутыя тканыя кніжкі, на якіх сяброўкі і маці нявесты вышывалі песні з дапамогай нюй-шу, і на трэці дзень пасля вяселля нявеста іх атрымлівала. Так родзічы выражалі надзеі на шчасцедзяўчыны ў незнаёмай вёсцы і сум ад разлукі Іншыя творы — вышытыя паясы і ленты, а таксама паўсядённыя рэчы, на якіх жанчыны пісалі вершы і песні. Сучасны станУ 1990 памерла апошняя каліграф нюй-шу І Няньхуа. Лічылася, што Ян Хуаньі, жыхарка правінцыі Хунань, якая памерла ў 2004 годзе ва ўзросце 98 гадоў, была апошняй носьбіткай гэтай пісьмовай сістэмы. Але японская даследчыца з універсітэта Бункё з імем Орыэ Эндо (яп.: 遠藤織枝 Эндо: Орыэ) знайшла летам 1994 года Хэ Яньсінь, 1940 года нараджэння, якая ведала нюй-шу, але забылася на яго. У выніку сумеснай з Эндо працы, Яньсін успомніла нюй-шу і падарыла ёй сваю аўтабіяграфію, напісаную гэтым пісьмом[5]. У 1998 Эндо знайшла яшчэ адну носьбітку нюй-шу, Хэ Цзынхуа, у 2010 ёй споўнілася 69 год. Сёння яна валодае нюй-шу лепей за ўсіх, згодна з дакладам Эндо пасля вяртання з Уханя, Цзян’цюнь[6]/ Даследчык Чжоў Шоі вывучаў нюй-шу з канца 1950-х, і дагэтуль ён дапамагае жанчынам вывучаць пісьменства іх бабуль і прабабуль. Чжоў Шоі і Орые Эндо зараз працуюць над тым, каб адрадзіць нюй-шу. Інвестыцыі з Ганконга і 209000 долараў з фонда Форда дазволілі пабудаваць музей нюй-шу. Але, паколькі сувязь страчана, ёсць апасенні з’яўлення фальсіфікацый з надпісамі, толькі знешне стылізаванымі пад аўтэнтычнае пісьмо, дзяля павелічэння патока турыстаў. Пісьменніца Ліза Сі апісвае выкарыстанне нюй-шу жанчынамі XIX стагоддзя ў сваім рамане «Снежная кветка і запаветны веер». На дадзены момант нюй-шу знаходзіцца ў спісе магчымых сімвалаў Унікод, у Дадатковым мулцімоўным пакеце, дзе 385 базавых сімвалаў могуць заняць пазіцыі з U+1B000 па U+1B180, і 64 алаграфа з U+1B181 па U+1B1C1. Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
|