Паўднёвааравійскае пісьмо
Паўднёвааравійскае пісьмо (муснад — المُسند) — старажытная пісьменнасць, ад якой пайшло сучаснае эфіопскае пісьмо. Паўднёваарабскае пісьмо аддзялілася ад протаханаанейскага алфавіта не пазней IX стагоддзя да н.э. Яно выкарыстоўвалася для запісаў на старажытных паўднёвааравійскіх мовах у Сабейскім царстве, Катабане, Хадрамаўце, Маіне і Хім'яры, а таксама ранніх формаў геэза ў дааксумскіх княствах. Адны з першых надпісаў на гэтым алфавіце, якія датуюцца 9 стагоддзем да н.э., былі зроблены ў правінцыі Акеле Гузай у Эрытрэі. Надпісы, знойдзеныя ў Вавілоне і ў Емене, датуюцца 8 стагоддзем да н.э. Паўднёвааравійскае пісьмо канчаткова склалася да 500 годзе да н.э. і выкарыстоўвалася (уключаючы стара-паўночнаарабскія надпісы на адным з яго варыянтаў) аж да VII стагоддзя н.э., калі было замешчана арабскім алфавітам. У Эфіопіі з яго ўтварыўся алфавіт геэз, які, з дададзенымі ў наступныя стагоддзі дадатковымі сімваламі, выкарыстоўваецца для запісу амхарскай мовы, тыгрынья і тыгрэ, а таксама іншых моў — семіцкіх, кушыцкіх і ніла-сахарскіх. Курсіўны шрыфт «забур» («паўднёвааравійскі мінускул») выкарыстоўваўся старажытнымі еменцамі для вядзення штодзённых запісаў на драўляных дошчачках. Манументальныя надпісы, падобныя прыведзеным на ілюстрацыях, высякаліся шрыфтам «муснад». ЗнакіУ паўднёвааравійскім пісьме 29 знакаў, частка з якіх мае адпаведнікаў у іншых алфавітах, у прыватнасці, угарыцкім і фінікійскім:
Спасылкі
|