Колькасць носьбітаў мовы — 7 240 чалавек (1995 год)[1] — памяншаецца, на ёй размаўляе збольшага старэйшае пакаленне лужычанаў у наваколлі Котбуса, моладзь не ведае мовы[5].
На крышталізацыю ніжнялужыцкай літаратурнай нормы вельмі паўплывала верхнелужыцкая мова, але насупраць ёй ніжнялужыцкая менш нармавана і кадыфікавана, ёй уласцівыя няўстойлівасць і вялікая варыянтнасць[6].
Мовы лужыцкай групы падзяляюць усе заходнеславянскія моўныя чэрты, часткай набліжаючыся да моў ляхіцкай падгрупы, часткай — да чэшска-славацкіх. Мовы Горнай і Долнай Лужыцы маюць значную колькасць супольных чэрт і ў той жа час адрозніваюцца паміж сабой на ўсіх узроўнях моўнай сістэмы (фанетыка, марфалогія, лексіка), мяжу паміж імі ўтвараюць ізаглосы некалькіх старажытных моўных з’яў[7][8].
На ніжнялужыцкай мове размаўляюць ва Усходняй Германіі на абшары вакол горада Котбус. Агульная колькасць носьбітаў падаецца ў розных крыніцах ад 5 да 15 тысяч, але колькасць актыўных карыстальнікаў трохі меншая.
Ніжнялужыцкая мова знікае, што абгрунтоўваюць дэмаграфічныя падлікі. Большасць размоўнікаў — людзі старэйшага ўзросту. Моладзь карыстаецца нямецкай мовай, што дае большую магчымасць зрабіць кар’еру.
Ёсць спробы захаваць мову ад знікнення. Да найважнейшых адносіцца «Вітай-праграма», што ставіць за мэту развіццё ніжнялужыцкай мовы ў дзіцячых садках. Вынікі праграмы, аднак, далёкія ад станоўчых, што не дазваляе глядзець на будучыню мовы аптымістычна. Існуе збянтажанасць, што як самі лужычане не паспрабуюць рашуча захаваць мову, яна можа знікнуць на працягу наступных двух ці трох пакаленняў.
Жаночы род назоўнікаў мае 3 скланенні: к I-му адносяцца назоўнікі з асновай на цвёрды зычны і канчаткам -a у назоўным склоне, к II-му — назоўнікі з асновай на мяккі ці зацвярдзелы (гістарычна мяккі) зычны (c, s, z, š, ž) і канчаткам -a у назоўным склоне, па III-ім змяняюцца назоўнікі з нулявым канчаткам[12].
Скланенне назоўнікаў жаночага роду на ўзоры словаў głowa «галава», droga «дарога», zemja «зямля», duša «душа», kosć «костка», rěc «мова»[13]:
У літаратурнай мове сістэма часу складаецца з цяперашняга і будучага часоў, формаў мінулага часу (перфект, плюсквамперфект, аорыст, імперфект). Але ўжо ў XIX ст. аорыст, перфект і плюсквамперфект пачалі знікаць з гутарковай мовы, а ў сучасны момант пакідаюць і літаратурную норму.[17]
Перфект утвараецца састаўным чынам: l-дзеепрыметнік і дапаможны дзеяслоў byť у цяперашнім часе. Змяненне дзеяслова piś «піць» у перфекце[17]:
Асоба
Адзіночны лік
Парны лік
Мн. лік
Мужчынскі
Жаночы
Ніякі
1-я асоба
som pił
som piła
*som piło
smej piłej
smy pili
2-я асоба
sy pił
sy piła
*sy piło
stej piłej
sćo pili
3-я асоба
jo pił
jo piła
jo piło
stej piłej
su pili
Лексіка
Верагодна, з ніжнялужыцкай у чэшскую перайшло слова brambor «бульба» (хоць самі лужычане завуць бульбу словам běrna)[18].
↑ абEthnologue report for language code: dsb(англ.)(недаступная спасылка). Lewis, M. Paul (ed.), 2009. Ethnologue: Languages of the World, Sixteenth edition. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2012. Праверана 21 ліпеня 2012.
↑UNESCO(англ.). — UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2012.