Павел I (кароль Грэцыі)
Павел I (грэч. Παύλος, Βασιλεύς των Ελλήνων; 14 снежня 1901, Афіны — 6 сакавіка 1964, Афіны) — кароль Грэцыі (1947—1964). БіяграфіяПрадстаўнік дынастыі Глюксбургаў, грэчаскай галіны Ольдэнбургскай дынастыі. У маладосці прайшоў падрыхтоўку марскога афіцэра. З 1917 па 1920 Павел I жыў у эміграцыі са сваім бацькам, каралём Грэцыі Канстанцінам I. З 1923 па 1935 і з 1941 па 1946 таксама знаходзіўся ў эміграцыі сумесна з братам, каралём Грэцыі Георгам II. У 1935 годзе абвешчаны наследным прынцам. Падчас Другой сусветнай вайны ўваходзіў у склад грэчаскага ўрада ў выгнанні ў Лондане і ў Каіры. З Каіра пасылаў радыёзвароты да грэчаскага народу. Вярнуўся ў Грэцыю ў 1946 годзе. У 1947 пасля смерці брата, караля Георга II, стаў каралём Грэцыі. Гэта быў перыяд Грамадзянскай вайны ў Грэцыі паміж грэцкімі камуністамі і ўрадам рэспубліканцаў, нацыяналістаў і раялістаў. Зноскі
|