Татой (могілкі)
Тато́й (грэч. Τατόι) — некропаль грэчаскіх манархаў, размешчаны ў паркавай зоне палаца Татой, на схіле гары Парніс у Атыцы, за 27 км ад цэнтра Афін (15 км ад граніцы горада). ГісторыяУ 1880 годзе ў парку Татоя з'явілася першае пахаванне — малалетняй дачкі Георга I Вольгі. Пазней і іншыя дзеці Георга I знайшлі свой спачынак у маёнтку — Мікалай Георгіевіч, Андрэй Грэчаскі, Хрыстафор Грэчаскі і Марыя Георгіеўна. На каралеўскіх могілках пахаваны ўсе грэчаскія каралі з дынастыі Глюксбургаў: Георг I, Канстанцін I (і яго жонка Сафія Пруская), Аляксандр I, Георг II, Павел I і Канстанцін II[1]. На могілках пахаваныя таксама прадстаўнікі рускай імператарскай дынастыі — каралева Вольга Канстаўцінаўна, вялікая князёўна Алена Уладзіміраўна, вялікая княгіня Аляксандра Георгіеўна (у 1939 годзе яе рэшткі былі перанесены ў Грэцыю з СССР). Пахаванні на могілках працягваюцца і пасля скасавання манархіі ў Грэцыі. У 1981 годзе тут была пахавана каралева Фрыдэрыка Грэчаская, удава Паўла I, а ў 1990-я і 2000-я — дзве грэчаскія прынцэсы — Кацярына, дачка Канстанціна I, а таксама дачка Аляксандра I Аляксандра Грэчаская і яго жонка Аспасія Манас. Зноскі
Спасылкі
Information related to Татой (могілкі) |