Першамайская вуліца (Мінск)
Першамайская вуліца — вуліца ў Ленінскім і Партызанскім раёнах Мінска, частка другога траспартнага кольца сталіцы. Перасякае раку Свіслач. Праходзіць паралельна праспекту Незалежнасці. Перасякае вуліцы: Чырвонаармейскую, Захарава. Да вуліцы прылягаюць Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага і сквер Сімона Балівара. Па вуліцы арганізаваны трамвайны рух. Уваходзіць у лік найдаражэйшых жылых вуліц Мінска. ГісторыяНа карце Мінска 1858 года вуліца была ўжо пазначана і праходзіла па паўднёва-усходняй мяжы горада.[3] Гістарычная назва вуліцы — Вясёлая.[4] Недалёка ад вуліцы знаходзіліся вайсковыя казармы, склады, шпіталь. Існуе меркаванне, што сваю назву вуліца атрымала з-за вялікай колькасці піцейных дамоў і вайскоўцаў, якія вясёла бавілі тут час з жанчынамі лёгкіх паводзін.[5] Пасля рэвалюцыі ў 1923 годзе[6] вуліца атрымала назву Першамайскай. У спадарожніку па Мінску (1930 г.)[7] і на гарадской карце 1934 года[8] вуліца ўжо пазначана з новай назвай. У час нацысцкай акупацыі Першамайская была сярод нешматлікіх вуліцаў, якія захавалі сваю назву.[9] У сучаснай гарадской гісторыі вуліца найбольш гучна ўзгадвалася ў 1999 годзе, калі тут на перакрыжаванні з вуліцай Пуліхава 17 кастрычніка адбылася жорсткая сутычка паміж удзельнікамі «Маршу свабоды» і міліцыяй,[10] а таксама ўвесну 2013 года, калі жыхары раёна дамагліся скасавання плана будаўніцтва на набярэжнай Свіслачы ля скрыжавання з вуліцай Пуліхава шматфункцыянальнага культурна-забаўляльнага цэнтра «Park Avenue»[11]. ЗабудоваЗабудова вуліцы незвычайная ў тым сэнсе, што дамы з няцотнымі нумарамі размешчаныя толькі на другой палове вуліцы, на адлегласці ў паўкіламетра ад яе пачатку. Таксама цікавай асаблівасцю вуліцы з’яўляецца тое, што незвычайна вялікая колькасць будынкаў на ёй пабудаваныя ў гады, якія заканчваюцца на «8».[12]
Далягляды вуліцы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|