Узнікла ў 16 стагоддзі. Першапачаткова мела назву Феліцыянаўская. Вуліца Феліцыянаўская праходзіла каля Марыінскага касцёла (Кафедральны касцёл на плошчы Свабоды), у адной вежы якога захоўваліся мошчысвятога Феліцыяна, абаронцы горада[2]. У пачатку 19 стагоддзя ў выніку ажыццяўлення першага праектнага плану Мінску, зацверджанага 21 лютага1817 года, была выпрастана[3]. У 1866 годзе вуліца атрымлівае назву Багадзельная[4], бо на ёй знаходзілася гарадская багадзельня[2]. Пасля ўсталявання савецкай улады вуліца пераназвана, з 1922 года яна носіць назву Камсамольская.
Рэканструкцыя
З восені 2017 па чэрвень 2018 года вялася рэканструкцыя Рэвалюцыйнай і Камсамольскай вуліц са стварэннем пешаходнай зоны па праекце «Мінскай спадчыны». Галоўнай вуліцай у рэканструкцыі стала Камсамольская, дзе з’явілася шырокая 250-метровая пешаходная зона ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да Нямігі, праз якую па цотным боку ідзе скразны праезд з паваротам на Рэвалюцыйную, аддзелены слупкамі з ланцугамі паміж імі. Пасярод пешаходнай зоны высадзілі шарападобныя клёны, паставілі лаўкі, гранітныя кветачніцы і стылізаваныя пад даўніну ліхтары, на скрыжаванні з вуліцай Рэвалюцыйнай устаноўлены гадзіннік з паказальнікамі. Пешаходная частка забрукавана гранітнай пліткай, праезд — бетоннай[5][6][7]. Колерам было пазначана месца, дзе знаходзіўся касцёл Святога Міхаіла Арханёла. Праект быў раскрытыкаваны грамадскасцю за архітэктурныя рашэнні, захаванне праезду для аўтатранспарту, небяспечныя ланцугі і іншыя элементы на шляху пешаходаў, адсутнасць нармальнай вадасцёкавай сістэмы[8]. На працягу лета 2018 года ў час залеваў скрыжаванне з вул. Рэвалюцыйнай некалькі разоў затоплівала, паколькі ліўневая каналізацыя не спраўлялася з такім аб’ёмам вады, ад падтапленняў пацярпелі кафэ, офісы і крамы. Было прынята рашэнне ўстанавіць дадатковыя дажджавыя прыёмнікі[9].
Характэрныя будынкі і збудаванні
Па няцотным баку
№ 5 — будынак, пабудаваны ў канцы 19 ст. з цэглы. Трохпавярховы прамавугольны ў плане, з неглыбокім рызалітам у дваровай частцы. Накрыты двухсхільным дахам. Сіметрыя кампазіцыі галоўнага фасада парушаная арачным праездам у вуглавой частцы. Плоскія сцены без дэкору прарэзаныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Тарцы будынка завершаны трохвугольнымі шчытамі[10]. Гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі[3]
№ 7 — будынак, пабудаваны ў канцы 19 ст. з цэглы. Стары адрас — Багадзельная, 5. Тут размяшчаўся цэнтральны вінны склад братоў Хаецкіных. У магазіне мелася і аддзяленне цэйлёнскага чаю, кавы і какава слыннай маскоўскай фірмы М. Пажывю[11]. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з неглыбокім рызалітам у дваровай частцы. Накрыты пакатым двухсхільным дахам. Галоўны фасад несіметрычны, па вуглах крапаваны плоскімі пілястрамі, на другім паверсе члянёны вялікімі прамавугольнымі вокнамі з ліштвамі. У трохвугольным шчыце тарцовай часткі будынку сегментная люкарна[10]. Гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі[3].
№ 9/16 — будынак, пабудаваны ў канцы 19 ст. з цэглы. Аднапавярховы Г-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады вырашаныя строга, збаўленыя дэкора. Па вуглах сцены ўмацаваныя плоскімі лапаткамі. Аконныя праёмы прамавугольныя. Гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі[3].
№ 11 (вуліца Рэвалюцыйная, 7) — Дом Вечарэвіна. будынак, пабудаваны ў канцы 19 ст. з цэглы. Стары адрас — Багадзельная, 15. Першапачаткова ў гэтым будынку размяшчалася гасцініца Дрэйцэра на 40 нумароў[11]. У савецкі час тут размяшчалася «Першая савецкая гасцініца»[12]. Трохпавярховы, трохчасткавая асіметрычная кампазіцыя. Складаецца з трох рознавысокіх пабудоў, якія шчыльна прымыкаюць адна да адной[10]. Гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі[3].
№ 13 — будынак, пабудаваны ў канцы 19 ст. з цэглы. Першапачаткова выкарыстоўваўся як гасцініца. Трохпавярховы з паўпадвалам прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад строга сіметрычны. Помнік архітэктуры эклектызму з элементамі класіцызму[10]. Гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі[3].
№ 15 — будынак, пабудаваны ў канцы 19 ст. з цэглы. Двухпавярховы, амаль квадратны ў плане будынак, з мансардай. Помнік архітэктуры эклектызму з выкарыстаннем элементаў стыляў класіцызму і ампір[10]. Гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі[3].
№ 6 — будынак, пабудаваны ў канцы 18 стагоддзя з цэглы, перабудаваны ў 19 ст. Трохпавярховы будынак складанай канфігурацыі ў плане, накрыты сістэмай аднасхільных дахаў. Кампазіцыя галоўнага фасада сіметрычная. Помнік грамадзянскай архітэктуры з элементамі класіцызму[10]. Гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі[3].
№ 8 (Рэвалюцыйная, 18) — будынак, пабудаваны ў 1954—1955 гадах. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[3].
№ 12 — будынак, гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі[3].
№ 14 — будынак, пабудаваны ў 1954—1955 гадах. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[3].
№ 16 — пабудаваны ў 1951 годзе. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[3].
№ 18 — будынак, пабудаваны ў канцы 19 ст. з цэглы. Гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі[3].
№ 20а — гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі[3].
№ 22 — будынак, пабудаваны ў канцы 19 ст. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[3].
№ 24 — будынак, пабудаваны ў канцы 19 ст. Стары адрас — Багадзельная, 28. У гэтым будынку прадпрымальнікі І. Ш. Блох і І. Я. Ісакаў прымалі замовы па будове вадаправодаў, каналізацыяў, артэзіянскіх калодзежаў, утрымлівалі склад тэхнічнага абсталявання[11]. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[3].
У інтэрнэт-публікацыях сустракаецца памылковая назва бульвара, размешчанага на Камсамольскай вуліцы ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кірава. Насамрэч сквера з такой назвай не існуе.
На бульвары ў 1955 годзе ўсталяваны бюст Ф. Дзяржынскаму (скульптар — З. Азгур, архітэктар — В. Волчак); граніт, бронза; вышыня бюста 1,5 м, пастамента 2,5 м.)[10]. Бульвар з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння[3].
↑ абвШыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994.— 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.