Першая чырвоная пагрозаЧырвоная пагроза або першая чырвоная пагроза (англ.: Red Scare) — гэта хваля рэпрэсій супраць анархістаў і радыкальных сацыялістаў у 1919 г. ў ЗША, якія суправаджаліся грамадзянскімі і расавымі хваляваннямі. У некаторых даследаваннях тэрмін «Чырвоная пагроза» звычайна ахоплівае толькі падзеі 1919 г., а ў іншых ёсць тэндэцыя дзяліць гэты перыяд на дзве ўмоўныя хвалі. Хваляванні і рэпрэсіі 1919 г. адносяць да «Першай чырвонай пагрозы», а барацьбу з падазронымі ў сімпатыях да камунізму ў 1940-50-х гг. называюць «Другой чырвонай пагрозай». Традыцыйна пачатак Чырвонай пагрозы звязваюць з серыяй тэрактаў, якія ажыццявілі анархісты ЗША 29 красавіка 1919 г. Але ўжо да гэтага на федэральным узроўні і ў асобных штатах ЗША былі прыняты законы супраць анархістаў і сацыялістаў, у тым ліку і накіраваныя на абмежаванне колькасці прыхільнікаў «чырвоных» поглядаў у Злучаныя Штаты. Таксама да гэтага перыяду адносяцца рэйды паліцыі і ФБР летам і ўвосень 1919 г. па пошуку тэрарыстаў і іх пасобнікаў і высылцы падазроных асоб з Амерыкі ў Еўропу, у прыватнасці ў Савецкую Расію. Гэты ж год стаў годам расавых сутыкненняў і нападаў кансерватыўных белых амерыканцаў на чорных, удзельнікаў прафсаюзаў і сацыялістаў. Падчас Чырвонай пагрозы адбылася і буйная забастоўка паліцэйскіх Бостана. Чырвоная пагроза скончылася ў 1920 годзе, калі прагнозы кіраўніцтва паліцыі і ФБР аб новых тэрактах і хваляваннях не спраўдзіліся і былі раскрытыкаваны ў прэсе. Перадумовы Першай чырвонай пагрозыУ канцы ХІХ — пачатку ХХ стст. анархісты ажыццявілі шэраг тэрактаў на тэрыторыі ЗША, сярод якіх найбольш рэзанансным стала забойства 25-га прэзідэнта Ўільяма Мак-Кінлі. Рэакцыяй дзяржавы стала вывучэнне праблемы анархізму і сродкаў барацьбы з ім. У 1917-18 гг. прыймаюцца новыя федэральныя законы аб іміграцыі, якія сярод іншага забараняюць уваход на тэрыторыю ЗША анархістаў і людзей з такімі поглядамі"якія падтрымліваюць ідэі гвалтоўнага змяшчэння ўрада Злучаных Штатаў ці знішчэння ўсіх законаў, альбо асобы, якія не падпарадкоўваюцца якому-небудзь арганізаванаму ўраду, альбо асобы, якія падтрымліваюць ідэю забойства дзяржаўных служачых ці падтрымліваюць або распаўсюджваюць ідэю знішчення маёмасці; людзі, якія з’яўляюцца членамі арганізацый ці нейкім чынам звязаныя з арганізацыямі, якія падтрымліваюць ці распаўсюджваюць ідэі непадпарадкавання ці супраціўлення ўраду, якія падтрымліваюць ці распаўсюджваюць ідэю магчымасці ці неабходнасці насілля супраць дзяржаўных служачых ці іх забойства, пры гэтым гаворка можа быць і пра пэўных дзяжслужачых і пра дзяржслужачых увогуле, як тых што служаць ураду Злучаных Штатаў, так і якога-небудзь іншага ўрада…"[1]. У верасні 1918 года пачала працаваць спецыяльная камісія па расследаванні розных відаў антыамерыканскай дзейнасці, якая ўключала шпіянаж на карысць Германіі (вайна з апошняй цягнулася яшчэ да 11 лістапада 1918 г.), бальшавізм і анархізм. Камісіяй кіраваў сенатар Лі Аверман, таму яна ўвайшла ў гісторыю як «Камісія Авермана». Камісія Авермана скончыла сваю работу ў чэрвені 1919 г. Асноўнымі яе прапановамі барацьбы з антыамерыканскай дзейнасцю былі дэпартацыя радыкалаў-імігрантаў, кантроль за абаротам выбуховых рэчываў і выданнямі на замежных мовах у ЗША. Хроніка асноўных падзей Першай чырвонай пагрозы
У кантэксце хваляванняў эпохі Першай чырвонай пагрозы адбыліся расавыя сутыкненні 10 мая — 1 кастрычніка 1919 г. і забастоўкі рабочых, якія адбываліся на працягу ўсяго года з найвышэйшым пікам увосень, па прычыне распаўсюджання абвінавачванняў рабочых, асабліва ўдзельнікаў прафсаюзаў і чорных амерыканцаў ў сацыялістычных поглядах. Цікавыя факты, звязаныя з Чырвонай пагрозай
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
|