Чорны спіс Галівуда«Чорны спіс» Галівуда (англ.: Hollywood blacklist) — спіс дзеячоў культуры і мастацтва ЗША 1940—1950-х гг., якіх абвінавачвалі у камуністычных поглядах і сімпатыях да камуністаў. Да 1960-х гг. прафесіянальная дзейнасць тых, хто патрапіў у гэты спіс абмяжоўвалася. У спіс траплялі не толькі асобы, камуністычныя погляды якіх былі вядомы, але і тыя, каго падазравалі ў сімпатыях да камуністаў. Звычайна дастатковым доказам лічылася адмова падазронай асобы адказаць на пытанні адносна яе ці яе стасункаў да камуністаў. «Галівудская дзясятка»У кастрычніку 1947 годзе Камісія па расследаванні антыамерыканскай дзейнасці выклікала на допыт 43 супрацоўніка Галівуда, 10 з якіх адмовіліся адказаць на пытанне «Ці з’яўляецеся Вы або з’яўляліся калі-небудзь членам камуністычнай партыі?» спасылаючыся на 1-ю папраўку да Канстытуцыі. Імёны гэтых 10 дзеячоў культуры склалі першы чорны спіс Галівуда. Таксама гэтых 10 кінематаграфістаў адправілі ў турму на адзін год за знявагу да Кангрэса. Яны сталі вядомы як «Галівудская дзясятка». Абнаўленне спісаПасля гэтага «чорны спіс» Галівуда неаднаразова абнаўляўся і ў 1950 годзе выданне «Каўнтэратэк» надрукавала яго апошнюю версію, вядомую як «Чырвоныя каналы» (Red Channels). За гэты час колькасць абвінавачанных у спісе ўзрасла з 10 да 151 чал. У сярэдзіне 1950-х гадоў палітыка макартызма (абмежавання грамадзянскіх правоў асобы на падставе падазрэнняў у камуністычных поглядах) пачала згортвацца, і спіс больш не абнаўлялі. А ў 1960-х гг. пачалі выходзіць у свабодны пракат фільмы апальных кінематаграфістаў, што стала пачаткам іх рэабілітацыі і адмовы да выкарыстання «чорнага спіса» да дзеячоў культуры ЗША. Спасылкі
|