Пратасаўскі сельсавет
Прата́саўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Рассвет. ГісторыяУтвораны 21 жніўня 1925 года ў складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пратасы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў Акцябрскім раёне Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Азямлянскага і Раманішчанскага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Светлагорскага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Акцябрскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 16 населеных пунктаў[2]. 15 кастрычніка 1976 года скасавана вёска Нівішчы[3]. 20 чэрвеня 1985 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рассвет, у склад Акцябрскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Воземля, Ратміравічы і пасёлак Ратміраў)[4]. У склад сельсавета да 1976 года ўваходзіла вёска Нівішчы (у наш час не існуе). НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1385 чалавек[5], з іх 94,8 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 2,0 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 993 чалавекі[7]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |