Прыгажосць па-амерыканску
«Прыгажосць па-амерыканску» (англ.: American Beauty) — амерыканскі драматычны фільм 1999 года, пастаўлены рэжысёрам Сэмам Мендэсам па сцэнарыі Алана Бола . Галоўныя ролі выканалі Кевін Спейсі, Анет Бенінг, Тора Бёрч , Уэс Бэнтлі , Міна Сувары . Фільм атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў і быў узнагароджаны пяццю прэміямі «Оскар», у тым ліку за найлепшы фільм. Сюжэт42-гадовы Лестэр Бэрнэм працуе ў рэкламным агенцтве. У нейкі момант ён разумее, што ненавідзіць сваю працу, што яго раздражняе жонка Кэралайн, а дачка-падлетак Джэйн усё больш ад яго аддаляецца. Усведамленне абарачваецца для яго нежаданнем больш насіць маску «шчаслівага» мяшчанства. У той жа час, на адным баскетбольным матчы ён заўважае сяброўку сваёй дачкі, Анджэлу, якая разам з Джэйн выступае ў групе падтрымкі, — і смяротна ўлюбляецца ў яе. Цяпер ён гатовы змяніць усё сваё жыццё, абы толькі спадабацца дзяўчыне сваёй мары. Акцёрскі склад
УзнагародыНа 72-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар» фільм быў адзначаны пяццю статуэткамі: найлепшы фільм, найлепшая рэжысура, найлепшая мужчынская роля, найлепшы арыгінальны сцэнарый , найлепшая аператарская праца . Крыніцы
Спасылкі
|