Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры
«Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» (англ.: Three Billboards Outside Ebbing, Missouri) — мастацкі фільм 2017 года рэжысёра Марціна Мак-Доны[8]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Фрэнсіс Мак-Дорманд, Вудзі Харэльсан, Сэм Рокуэл, Эбі Корніш, Джон Хоўкс, Пітэр Дынклэйдж і іншыя. СюжэтМілдрэд Хейс засталася сам-насам са сваім горам: некалькі месяцаў таму яе старэйшая дачка была згвалтавана і па-зверску забіта невядомымі на амаль закінутай дарозе да мястэчка Эбінг. Забойца так і не знойдзены, у паліцыі няма ніводнай зачэпкі. Гэты маленькі гарадок працягваў бы жыць спакойна і далей, а пра тое, што здарылася, паспяхова забыліся б яшчэ праз нейкі час, але Мілдрэд вырашыла нагадаць паліцыі пра яе бяздзейнасць. Для гэтага яна арандавала тры білборды і размясціла на іх паслянне да мясцовага шэрыфа. Акцёрскі склад
УзнагародыПаводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 132 кінаўзнагародамі і яшчэ 227 намінацыямі[9]. Крыніцы
Спасылкі
|