Птушкагадоўля ў БеларусіПтушкагадоўля Беларусі — галіна жывёлагадоўлі, якая займаецца гадоўляй сельскагаспадарчых птушак. Галоўнымі прадуктамі птушкагадоўлі з’яўляюцца мяса, яйкі, пух і пер’е. Беларусь поўнасцю забяспечвае ўласныя патрэбы па вытворчасці мяса птушкі[1]. Структура птушкафабрыкУ 2015—2016 гадах былі ўведзеныя ў эксплуатацыю буйныя птушкафабрыкі на 210 тыс. кур-нясушак у суме. У 2010—2016 гадах было пабудавана некалькі птушкафабрык мяснога напрамку агульнай магутнасцю 27,1 млн галоў у год[2]. У Беларусі на 2017 год налічвалася 19 птушкафабрык па вырошчванні кур, з якіх 11 — бройлернага накірунку, а 8 — яечнага. Таксама мелася 4 птушкафабрыкі па вырошчванні індычкі і дзве па вырошчванні гусей і качак[3]. Акрамя гэтага ў Беларусі працуюць 12 племянных прадпрыемстваў[4]. ПагалоўеУ беларускіх гаспадарках усіх відаў змяшчалася (2014) 45,7 млн галоў птушкі ўсіх відаў (40 млн у сельскагаспадарчых арганізацыях, 5,6 млн у асабістых гаспадарках)[5]. Да 2017 года колькасць галоў птушкі вырасла да 49,5 млн (44,3 млн у сельскагаспадарчых арганізацыях і 5,1 млн у асабістых гаспадарках)[6]. Па пагалоўю птушкі лідзіруе Мінская вобласць — 15,8 млн. У астатніх абласцях пагалоўе птушкі вагаецца ад 5 да 7 млн галоў[7]. У некалькіх раёнах пагалоўе птушкі перавышае 1 млн: у Магілёўскім — 5,1 млн, на Смалявіцкім — 4,5 млн, у Баранавіцкім — 4,1 млн, у Гродзенскім — за 3,8 млн, у Мінскім — за 3,3 млн, у Дзяржынскім — 3,2 млн, у Віцебскім — за 2,8 млн, у Буда-Кашалёўскім і Гомельскім — па 1,8 мільёна, у Салігорскім — 1,5 млн[8]. Дыяграма паказвае дынаміку пагалоўя сельскагаспадарчай птушкі ў Беларусі у млн. галоў[9]. Вытворчасць мясаТабліца паказвае дынаміку вытворчасці мяса птушкі ў Беларусі у млн. галоў[10]. Паралельна з ростам пагалоўя птушкі ў 2010-я гады істотна вырасла яе рэалізацыя на забой:
Дыяграма паказвае дынаміку вытворчасці мяса птушкі ў Беларусі на душу насельніцтва, кг[13]. Вытворчасць яекУ 2016 годзе гаспадаркі ўсіх катэгорый Рэспублікі Беларусь вырабілі 3665 млн яек, у тым ліку 2879 млн вырабілі буйныя сельскагаспадарчыя арганізацыі, 785 млн — асабістыя гаспадаркі насельніцтва, 1,2 млн — фермерскія гаспадаркі. Больш за ўсё яек вырабілі гаспадаркі Мінскай вобласці (1168 млн, або 32 %). У гаспадарках Брэсцкай вобласці было выраблена 622 млн яек, Віцебскай вобласці — 530 млн, у астатніх абласцях — 400—490 млн[14]. Вытворчасць яек па гадах ва ўсіх катэгорыях гаспадарак[15][16][17]:
Эканамічныя паказчыкіВытворчасць мяса птушкі і яек у Рэспубліцы Беларусь характарызуецца ўстойлівай станоўчай рэнтабельнасцю, што выгадна адрознівае птушкагадоўлю ад вытворчасці свініны і ялавічыны. У 2018 годзе рэнтабельнасць птушкагадоўчых прадпрыемстваў склала ў сярэднім 4,8 % па мясе птушкі і 4,5 % па яйках, прычым за 2012—2017 гады гэтыя паказчыкі не апускаліся ніжэй 4 %[18]. Крыніцы
Літаратура
|