Рудольф Тобіяс
Рудольф Тобіяс (эст.: Rudolf Tobias; 29 мая 1873, Кяйна, востраў Хіюмаа — 29 кастрычніка 1918, Берлін) — эстонскі кампазітар і арганіст, харавы дырыжор, педагог. БіяграфіяСкончыў Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю па класах аргана Л. Гаміліуса і кампазіцыі — М. Рымскага-Корсакава ў 1897 годзе. Выступаў як арганіст і харавы дырыжор у Пецярбургу і Тарту. З 1909 жыў у Нямеччыне, у 1912—1918 выкладаў тэорыю музыкі ў Берлінскай Вышэйшай школе музыкі. Цэнтральнае месца ў кампазітарскай спадчыне Тобіяса займаюць маштабныя вакальна-сімфанічныя сачыненні. Цікавы лёс кантаты «Пасланне Ёны»: якая правалілася на прэм’еры ў 1909 годзе, яна была затым выканана толькі ў 1989 г. (дырыжор Пеэтэр Лілье), пасля таго, як была адноўлена піяністам Варда Румесенам, і прынята публікай з захапленнем. Раннія сачыненні Тобіяса (як, напрыклад, уверцюра «Юлій Цэзар», напісаная ў 1896) класічныя па стылі, пазнейшыя развіваюць імпрэсіяністычныя і экспрэсіяністычныя тэндэнцыі. З 1904—1908 гг. вёў канцэртную дзейнасць у Тарту як дырыжор, арганіст і піяніст. Арганізоўваў аратарыяльныя канцэрты. Партрэт Тобіяса быў змешчаны на эстонскай купюры вартасцю 50 крон. У горадзе Хаапсалу яму ўсталяваны помнік. Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя. Пахаваны на могілках роднай вёскі Куламаа, Эстонія. Зноскі
|