Эстонская мова
Эсто́нская мо́ва (eesti keel) — мова эстонцаў, адносіцца да прыбалтыйска-фінскай галіны фіна-ўгорскай сям'і моў. Афіцыйная мова Эстоніі і Еўрапейскага саюза. Пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіта. ГісторыяНекалькі протаэстонскіх гаворак пачалі аддзяляцца ад агульнае прыбалтыйска-фінскай моўнай супольнасці ўжо ў пачатку нашае эры. У 12--13 стагоддзях на іх аснове пачала фарміравацца стараэстонская мова. Пазней на эстонскую мову паўплывалі германскія, балцкія мовы і руская мова. Напрыклад, германізмы можна сустрэць у галіне прафесійнае лексікі, русізмы — у словах, якія былі часта ўжывальнымі ў перыяд Кіеўскае Русі. Першыя рукапісныя творы па-эстонску датуюцца 16 стагоддзем. Найбольш даўнім рукапісам, які дайшоў да нашага часу, з'яўляецца Куламааскі рукапіс — пераклад на эстонскую мову трох каталіцкіх малітваў: Pater noster, Ave Maria и Credo. Афармленне літаратурнага стандарту эстонскай мовы ішло на працягу 19 ст. Асноўная характарыстыкаПісьмовасцьЯк і іншыя шматлікія фіна-ўгорскія мовы, носьбіты эстонскай мовы карыстаюцца лацінскім алфавітам. Як у іншых прыбалтыйска-фінскіх мовах у эстонскай мове прысутнічаюць літары ä, ö, ü, а таксама літары š, ž, якія ў эстонскай мове з'явіліся пазней. Літары Cc, Qq, Ww, Xx, Ff, Zz, Šš, Žž ужываюцца толькі ў запазычаннях і напісанні ўласных назваў. Літара Õõ у эстонскай была дадана асобна лінгвістам Ота Вільгельмам Мазінгам. Сучасны выгляд эстонскага алфавіта.
АрфаграфіяЭстонская мова, як і беларуская, у большасці напісанні слоў падпарадкоўваецца фанематычнаму прынцыпу — адна літара адпавядае адной фанеме. Але існуюць некаторыя марфалагічныя і гістарычныя выключэнні. Напрыклад, літара h аглушае на пісьме гукі b, g, d пры скланенні словаў, калі замест іх вымаўляецца p, k, t. Часам літары š, ž могуць замяняць на спалучэнні sh, zh, хоць гэта і лічыцца няправільным. Сучасныя эстонскія прынцыпы арфаграфіі былі створаны навукоўцам Эдуардам Ахрэнсам на аснове фінскай арфаграфіі ў другой палове 19 ст. Раней ужывалася арфаграфія Бенгта Готфрыда Фарселія і Ягана Горнунга, якая была створана ў 17 ст. Некаторыя прынцыпы нямецкае арфаграфічнай мовы захоўваліся ў эстонскай мове і пазней — напрыклад, літару Ww ужывалі замест Vv да 1930-х гадоў. ФанетыкаГалосныяУ эстонскай мове дзевяць галосных гукаў, вялікая колькасць дыфтонгаў. Адсутнічаюць рэдукаваныя гукі. ЗычныяФанетычная сістэма характарызуецца выкарыстаннем цвёрдых і мяккіх зычных гукаў, неаспіраваных выбухных зычных (гукі p, t, k прамаўляюцца без прыдыхання ў адрозненне ад германскіх моў) і магчымасцю спалучэння цвёрдых зычных з галоснымі пярэдняга шэрагу (напрыклад, у словах tee, täht, töö, tüvi t вымаўляецца цвёрда, перад галосным i зычныя змякчаюцца). Зычныя гукі b, g, d і запазычаны ž вымаўляюцца глуха ці паўзвонка. ДыялектыЭстонская мова ў дыялектным плане падзяляецца на дзве адметныя і моцна адрозныя адна ад адной гаворкі: паўночную і паўднёвую. Часам з паўночных дыялектаў асобна вылучаюць дыялекты кірдэраніку, якія распаўсюджаныя на паўночным усходзе Эстоніі. Паўночныя дыялекты змяшчаюць у сабе тры групы гаворак. Кескмурэ, альбо сярэдняя група — аснова літаратурнай мовы, распаўсюджаная ў ваколіцах Таліна. Ляэнемурэ, ці заходняя група, распаўсюджаная ў Пярнумаа і Ляэнемаа. Група гаворак Саартэмурэ распаўсюджаная на астравох Саарэмаа і Хіюмаа. Група гаворак ідамурэ, альбо ўсходняя, распаўсюджаная на паўночна-заходнім узбярэжжы возера Пейпсі. Асобна варта вылучыць паўднёвую дыялектную зону. Яна складаецца з чатырох груп гаворак — мулгіская, тартуская, выруская і сетуская, якія часам вылучаюцца ў асобныя мовы альбо ў адну асобную паўднёваэстонскую мову. Часам гаворка сету лічыцца не асобнай паўднёваэстонскай гаворкай, а часткай гаворкі выру. Зноскі
Спасылкі
|