Салары
Салары (саманазва Salar'er) — цюркскі народ, насельнікі памежжа правінцый Цынхай і Ганьсу КНР. Значная частка пражывае ў Сюньхуа-Саларскім аўтаномным павеце правінцыі Цынхай. Агульная колькасць (2013 г.) - 142 тыс. чал. ГісторыяСалары паходзяць ад групы цюркаў-мусульман, якія пакінулі ў XIII ст. Самарканд і пасяліліся не далёка ад паўночнай мяжы Тыбета. У 1370 г. яны трапілі ў залежнасць ад Кітая. Сярод вярхушкі салараў распаўсюдзіліся кітайскія тытулы і прозвішчы. У XVIII ст. сярод мясцовых вернікаў распаўсюдзіліся суфійскія вучэнні. Пад іх уплывам у 1781 г. успыхнула саларскае паўстанне, задушанае кітайскім войскам. У 1895 г. паўстанне паўтарылася, прычым суправаджалася крывавымі сутычкамі з мусульманамі-хуэй. У 1930-ых гг. салары падтрымалі кітайцаў у барацьбе з Японіяй, служылі ў кітайскай арміі генерала Ма Буфанга, паказалі сябе як адважныя і даволі жорсткія салдаты, што асабліва выявілася ў баях у верасні 1940 г. Пасля вайны частка салараў перайшла на бок кітайскіх камуністаў, але былі і тыя, хто вёў барацьбу да канца 1950-ых гг. У нашы дні салары прызнаюцца як афіцыйная нацыянальная меншасць, маюць адпаведныя правы і прывілегіі. Асаблівасці культурыГалоўным заняткам здаўна з'яўляецца ірыгацыйнае земляробства. Вырошчваюць проса, жыта, кукурузу, грэчку, садавіну, гародніну і г. д. Развядзенне жывёлы мае дапаможны характар. Распаўсюджаны цяслярнае, кавальскае, шавецкае рамёствы. Звычайная ежа складаецца з густога супу куджа, лапшы з кавалкамі мяса (бараніны і кураціны), рысу, саланаватага чая з малаком, які ўжываюць разам з хлебам. На святы робяць салодкія піражкі баацзы, аладкі куймак, паравыя пампушкі мома. Ядуць палачкамі. Салары селяцца буйнымі родамі ў невялікіх вёсках. Хаціны будуюць з гліны і сырой цэглы. Замест фундаменту выкарыстоўваюць камяні. Бліз жытлаў узводзяцца гаспадарчыя пабудовы. Ад суседзяў салары адрозніваюцца толькі некаторымі элементамі вопраткі. Мужчыны апранаюць невялікі капялюш з тканіны. Жанчыны раней насілі кейту, галаўны ўбор, які прыкрываў валасы, вушы, шыю і частку спіны. У мінулым хлопцы ўступалі ў шлюб ва ўзросце 16 - 17 гадоў, дзяўчыны яшчэ раней. Сем'і патрылакальныя малыя нуклеарныя і пашыраныя. Пашыраныя сустракаліся радзей. Звычайна гэта былі братэрскія сем'і агней. Была распаўсюджана палігінія. Ужо ў кан. XVII ст. кітайскія ўлады перадалі зямлю ў карыстанне сем'ям, што садзейнічала знікненню традыцыйных абшчын. Аднак да нашых дзён захоўваюцца сваяцкія саюзы камсен.
МоваМова салараў належыць да цюркскай моўнай сям'і, вельмі блізкая да уйгурскай і ўзбекскай моў. Адзінай пісьмовасці не мае. РэлігіяАсноўная рэлігія — іслам. Спасылкі
|