Смоліцкі сельсавет
Смо́ліцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Смалічы. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чырвонаслабодскага раёна Слуцкай акругі БССР, з 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чырвонаслабодскім раёне БССР. З 1935 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці. Пасля скасавання Чырвонаслабодскага раёна 8 жніўня 1959 года далучаны да Капыльскага раёна. 1 снежня 1959 года ў склад сельсавета ўключана вёска Талмачова[1]. Скасаваны 24 мая 1960 года, тэрыторыя сельсавета далучана да Бучацінскага сельсавета[2]. Зноскі
Літаратура
|