Столін
Сто́лін[3] (афіц. транс.: Stolin) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Столінскага раёна, на р. Гарынь. За 245 км на усход ад Брэста, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь на лініі Лунінец—Сарны (Украіна). Аўтадарогі на Пінск і Давыд-Гарадок. Насельніцтва 13 269 чал. (2017)[4]. ГісторыяУпершыню згадваецца ў XII—XIII ст. сярод гарадоў «погоринских» (на р. Гарынь)[крыніца?]. Вядомы з XVI ст. як мястэчка ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Прыватнае ўладанне з драўляным замкам, належала Саламярэцкім, Вішнявецкім, Солтанам, Скірмунтам, Стахоўскім. З XVII ст. горад. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 года у верасні 1655 года Столін быў спалены казакамі І. Залатарэнкі. Пры вызваленні войскамі ВКЛ Пагарыння на подступах да Століна адбылася вялікая няўдалая для іх бітва. Пасля гэтых падзей замак прыйшоў у заняпад. У 1792—1793 гадах цэнтр Запінскага павета Берасцейскага ваяводства. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Пінскага павета Мінскай губерні. У 1816 тут адкрытая першая ў Беларусі школа ўзаемнага навучання, у якой вывучалі асновы аграноміі. У 1897 годзе у Століне 250 двароў, дзейнічала пачатковае вучылішча, бровар, смалакурня. З лютага 1918 да студзеня 1919 года акупіраван нямецкімі войскамі. 25 снежня 1918 года ў Століне прайшоў з’езд старшынь валасных рэўкомаў і камандзіраў партызанскіх фарміраванняў. З 1921 года — у складзе Польшчы. У 1919—1939 цэнтр гміны Пінскага (да 7 лістапада 1920 года), Лунінецкага паветаў (да 1922 года), а ў 1923—1939 гадах цэнтр Столінскага павета Палескага ваяводства. У 1931—1939 гадах у Століне дзейнічала рота сапёраў Корпуса аховы памежжа «Столін». У выніку польскага паходу Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года і ўз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР, Столін увайшоў у склад Беларускай ССР. З 15 студзеня 1940 года цэнтр Столінскага раёна Пінскай, а з 1954 года Брэсцкай абласцей. З 12 ліпеня 1941 да 7 ліпеня 1944 гадоў Столін пад нямецкай акупацыяй, з 1 верасня 1941 года цэнтр Столінскай акругі генеральнай акругі «Валынь—Падолле» рэйхскамісарыята «Украіна». У студзені 1944 года савецкія партызанская брыгада «Савецкая Беларусь» і атрады злучэння С. А. Каўпака разграмілі Столінскі гарнізон немцаў. У 1954 годзе, па ініцыятыве і на базе збораў краязнаўца Б. В. Міралюбава, быў створаны і адкрыты Столінскі краязнаўчы музей. Насельніцтва
ЭканомікаУ горадзе працуюць вытворчыя філіялы ААТ «Савушкін прадукт», ААТ «Берасцейскі пекар» Столінскі хлебазавод, філіял Столінскага райпо «Столінзагатпрамторг» і тыпаграфія[8]. Працуе шэраг прыватных вытворчых прадпрыемстваў і аб’ектаў гандлю (апошнія ствараюць 75 працоўных месцаў). Дзейнічае мясцовы фонд «Цэнтр падтрымкі сельскага развіцця і прадпрымальніцтва»[9]. Гасцей горада прымае гасцініца «Гарынь». Транспартнымі перавозкамі займаецца філіял ААТ «Брэстаблаўтатранс» аўтапарк № 12 г. Століна. Працуе аўтавакзал. АдукацыяУ Століне знаходзіцца адна гімназія, дзве сярэднія школы, тры яслі-сада, школа мастацтваў, дом дзіцячай творчасці. Прафесійна-тэхнічная адукацыя:
Сярэдне-спецыяльная адукацыя: КультураКультура горада прадстаўлена домам культуры, Столінскім краязнаўчым музеем, мастацкай галерэяй і двума бібліятэкамі (дзіцячай і дарослай). РэлігіяУ Століне жывуць прадстаўнікі розных плыняў хрысціянства: праваслаўныя (маюць Свята-Ушэсцеўскую царкву), евангельскія хрысціяне-баптысты (маюць малітоўны дом непадалёк ад радзівілаўскага парка), каталікі (страцілі касцёл за савецкім часам)[10]. Вялізная іўдзейская суполка горада была амаль цалкам знішчана нямецкімі акупантамі ў 1942 годзе ва ўрочышчы Стасіна. Нешматлікімі яўрэямі Століна ў 1999 годзе была зарэгістравана яўрэйская абшчына. Пазней былі ўтвораны арганізацыі Столінскае яўрэйскае культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «МОСТ» і абшчына прагрэсіўнага іўдаізма «Яхад»[11]. Славутасці
Страчаная спадчына
Галерэя
Вядомыя асобы
Гарады-пабрацімы
Гл. таксамаЗаўвагі
Літаратура
Спасылкі
|