Струна
Струна́[1] — рака ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі і Літве, правы прыток ракі Страча (басейн Віліі). НазваНазва балцкага паходжання. У асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў выкарыстоўваецца форма Strūnà. Гідранімічны адпаведнік — літоўская рачная назва Striūnà. Гідранімічны корань *Str(i)ūn- (са старадаўнім устаўным -t-) ад літоўскага srūti, sriūti «струменіць, цячы», далей да індаеўрапейскага *sreu- «цячы» [2]. Фанетычны варыянт таго ж кораня Striaun- у назве ракі Striaunė, звязанай з літоўскім sraunus «плыткі»[3]. Пачатковы элемент Str- у назве ракі Страча, у якую Струна ўцякае, мяркуецца іншага паходжання[4]. Страча (гістарычна засведчаная «Стряча») праз прамежкавую форму *Съряча ад балцка-літоўскага *Sirinčia[5]. Корань Sir- ад літоўскага sirenti «накропваць, капаць; цячы, струменіць; памалу варыцца; бегчы дробнымі крокамі»[6]. Далей да індаеўрапейскага *ser- «цячы, шпарка рухацца», ад якога ўрэшце і тое *sreu-[7], да якога і назва Струна. Назва Струна значыць «Струмяністая (рака)». ГідраграфіяДаўжыня ракі 31 км, з іх 15 км у Астравецкім раёне[8]. Плошча вадазбору 194 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %. Пачынаецца ў Літве, перасякае граніцу на паўночным захадзе ад хутара Рудня. Цячэ па паўночных схілах Свянцянскіх град (даўжыня ў межах Беларусі 18 км (15 км[8])), упадае ў Страчу за 2 км на поўнач ад вёскі Вялікія Стаўпяняты. Даліна ракі трапецападобная, яе шырыня 0,2—0,5 км у верхнім цячэнні, 1—1,5 км у сярэднім і ніжнім. Пойма вузкая. Рэчышча на працягу 10,3 км каналізаванае: ад чыгуначнага моста па дарозе Лынтупы — Пабрадзе да вёскі Масцяны (6,3 км) і перад вусцем (4 км). У ніжнім цячэнні прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Асноўны прыток — рака Пеляка. Крыніцы
Літаратура
|