Томас Бабінгтан Маколей
Томас Бабінгтан Маколей (англ.: Thomas Babington Macaulay, 25 кастрычніка 1800, Ротлі-Тэмпл, Вялікабрытанія — 28 снежня 1859, Лондан) — брытанскі гісторык і палітычны дзеяч. БіяграфіяВучыўся ў Кембрыджскім універсітэце. У 1833—1838 гадах член Вярхоўнага савета пры віцэ-каралю Індыі: кіраваў складаннем крымінальнага кодэкса, правёў рэформу асветы, накіраваную на пашырэнне сеткі школ і прымусовае ўкараненне англійскай культуры і мовы. Ваенны міністр Вялікабрытаніі ў 1839—1841 гадах. Выступаў супраць ідэі ўсеагульнага выбарчага права, у якім бачыў пагрозу цывілізацыі. Аўтар «Гісторыі Англіі» з 1685 па 1702 (т.1—5, 1849—1861), а таксама папулярных гістарычных твораў, дзе ў бліскучай літаратурнай форме паказваў гісторыю Англіі як няспынны рух да росквіту пад кіраўніцтвам вігаў. Самай значнай падзеяй сусветнай гісторыі лічыў англійскую «Славутую рэвалюцыю» (дзяржаўны пераварот 1688—1689). Зноскі
Літаратура
|