Трактарны завод (станцыя метро, Мінск)
Трактарны завод (трансліт.: Traktarny zavod) — станцыя Мінскага метрапалітэна. Адкрыццё адбылося 31 снежня 1990 года. Размешчана паміж станцыямі «Пралетарская» і «Партызанская». Адчынена 31 снежня 1990 года ў складзе першага ўчастка Аўтазаводскай лініі, які ўключаў 5 станцый. Пабудавана па праекце архітэктараў В. Крамарэнкі, А. Ладкіна і пры ўдзеле мастака Б. Скрамблевіча[1]. Станцыя названая ў гонар размешчанага побач Мінскага трактарнага завода. АрхітэктураУ аснове канструкцыі — скляпенні. Вядучая тэма дэкору — таршэры, размешчаныя па цэнтры платформы з пэўным рытмам. Арыгінальная форма таршэраў шматфункцыянальная. Гэта і асвятленне станцыі, і месцы для адпачынку пасажыраў, візуальная інфармацыя і размяшчэнне дынамікаў радыётрансляцыі. Усё разам утварае кампазіцыю, якая сімвалізуе элементы трактарабудавання. Гэта дасягаецца мастацкім увасабленнем формаў, якія асацыююцца з індустрыяльнай дынамікай. Ступень падобнага ўспрымання дасягаецца пры дапамозе вярчэння, што ляжыць у аснове формаўтварэння, а таксама розны падыход да апрацоўкі храмаванага металу, якім аздоблены паверхні. Тарцы сцен вестыбюляў упрыгожаны дэкаратыўнымі кампазіцыямі з металу. Па мастацкай задуме яны ўвасабляюць элементы развіцця навукі і тэхнікі, паступова ўяўляючы працэс нараджэння і станаўлення індустрыі трактарнага завода. Каляровы каларыт станцыі вырашаны ў стрыманай каляровай гаме, у якой пераважаюць белыя і шэрыя тоны. Такая гама спрыяе акцэнтаванню тэмы металу, як дамінуючай у вобразнай характарыстыцы станцыі. ПерспектывыПасля ўводу ў эксплуатацыю 4-й лініі пасля 2020 года павінна з’явіцца станцыя «Даўгабродская» недалёка ад станцыі Трактарны завод. Яны будуць злучаны і будзе пабудаваны пераход з Аўтазаводской лініі да чацвёртай. Пуцявое развіццёЗа станцыяй у бок «Партызанскай» знаходзіцца 6-стрэлачны адваротны тупік, які выкарыстоўваўся для адварота саставаў, калі станцыя была канцавой. ВыхадыВыхады станцыі размешчаны ў падземных пераходах пад вуліцай Даўгабродскай. Побач са станцыяй размешчана галоўная прахадная Мінскага трактарнага завода, Дом культуры МТЗ і бульвар Трактарабудаўнікоў. Фотагалерэя
Зноскі
Спасылкі
|