Share to:

 

Траянскі конь

Траянскі конь, выраблены для фільма «Троя»
Траянскі конь у Стамбульскім археалагічным музеі

Трая́нскі конь[1] — у старажытнагрэчаскай міфалогіі вялізны драўляны конь, з пабудовай якога звязаны адзін з фінальных эпізодаў Траянскай вайны.

Вайна паміж траянцамі і данайцамі пачалася таму, што траянскі царэвіч Парыс выкраў грачанку Алену Прыгожзую з горада Спарта. Яе муж, цар Спарты Менелай са сваім братам Агамемнанам сабраў войска грэкаў і пайшоў на Трою. У часы вайны з Трояй ахейцы, пасля доўгай і беспаспяховай аблогі, звярнуліся да хітрасці: яны збудавалі велізарнага драўлянага каня, пакінулі яго ў сцен Троі, а самі зрабілі выгляд, што сплываюць ад берага Троі (вынаходства гэтага выкруту прыпісваюць Адысею).На боку каня было напісана «Гэты дарунак прыносяць Афіне Ваяўніцы сыходзячыя данайцы». Жрэц Лаакоан, убачыўшы гэтага каня і ведаючы хітрасці данайцэў, выклікнуў: «Што бы гэта ні было, я баюся данайцэў, нават дарункі якія яны прыносяць!» Але траянцы, не слухаючы засцярогу Лаакаона і прарочыцы Касандры, увалаклі каня ў горад. Уначы грэкі, якія хаваліся ўсярэдзіне каня, вышлі з яго, перабілі варту, адкрылі гарадскія вароты, упусцілі вярнуўшыхся на караблях таварышаў і такім чынам авалодалі Трояй.

Па здагадках некаторых гісторыкаў (пачынаючы з Паўсанія), Траянскі Конь на самай справе быў сценабітнай машынай.

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya