Менелай
Менела́й (стар.-грэч.: Μενέλᾱος, дар. Μενέλᾱς, іан.-ат. Μενέλεως) — легендарны герой гамераўскага эпасу «Іліяда», муж Алены. Названы светлавалосым (IV, 183)[9]. Менелай быў сынам Атрэя (паводле версіі, Плісфена) і Аэропы, малодшым братам Агамемнана. Выгнаныя Фіестам Менелай і Агамемнан беглі з Мікен у Спарту, да Тындарэя, з дачкой якога, Аленай, ажаніўся Менелай[10], атрымаўшы ў спадчыну прастол цесця. У іх нарадзілася дачка Герміёна.[11] Падчас выкрадання Алены Менелай наведваў Крыт[12]. Траянская вайнаКалі Парыс выкраў Алену, Менелай з Адысеем адправіліся ў Іліён (Трою) і патрабавалі выдачы выкрадзенай жонкі, але беспаспяхова. Вярнуўшыся дамоў, Менелай з дапамогай Агамемнана сабраў саюзнікаў на іліёнскі паход, прычым сам выставіў 60 караблёў[13], набраўшы воінаў у Лакедэмоне, Аміклах і іншых гарадах. Сабраўшы войска, ён пасадзіў платан каля гары Кафій у Аркадыі[14]. Паводле «Іліяды», забіў 7 названых па імі траянцаў. Усяго забіў 8 воінаў[15]. Забіў Еўфорба[16], шчыт, які ён адняў у Еўфорба, ён пазней перадаў у храм Гэры каля Мікен[17]. Перад Іліёнам Менелай з дапамогай Гэры і Афіны праявіў сябе доблесным воінам і разумным саветнікам. Калі Парыс абвясціў выклік на адзінаборства, Менелай з радасцю пагадзіўся і так разлютавана кінуўся на праціўніка, што апошні спалохаўся і стаў адыходзіць. Гектар засароміў Парыса, і адзінаборства адбылося: Менелай схапіў Парыса за шлем і пацягнуў яго да ахейскіх дружын, але Афрадыта выратавала свайго ўлюбёнца. Пераможцы сталі патрабаваць выдачы Алены і вывезеных з ёй скарбаў, але Пандар, які выступіў з радоў траянцаў, параніў Менелая і тым самым, адхіліў магчымасць перамір'я. Пазней Менелай выклікаецца на адзінаборства з Гектарам, але па просьбе сяброў пакідае гэты небяспечны план; менавіта так Антылох утрымаў яго ад спаборніцтва з Энеем. Калі Патрокл паў, Менелай быў сярод тых, хто абараняў цела забітага героя. У пахавальных гульнях па Патрокле перамог у кіданні дзіды[18]. У гульнях па Ахілесе перамог у гонках калясніц[19]. Калі быў пабудаваны драўляны конь, Менелай разам[20] з іншымі быў уведзены ў горад Трою і быў адным з першых, хто завязаў рашучую бойку на вуліцах Троі, што прывяла да падзення апошняй. Намаляваны на карціне Палігната ў Дэльфах сярод удзельнікаў узяцця Троі з цмокам на шчыце[21]. Вяртанне ў ГрэцыюПасля ўзяцця Троі Афіна выклікала сварку паміж Агамемнанам і Менелаем[22]. На шляху дадому патрапіў у буру, прычаліў да мыса Сунія, затым на Крыт, вандраваў па Лівіі, Фінікіі, Кіпру і толькі з 5 суднамі прыбыў у Егіпет[23]. Правандраваўшы 8 гадоў па Усходзе, ён быў затрыманы на некаторы час на востраве Фарас і галадаў, пакуль, па парадзе Ідафеі, яе бацька Пратэй не дапамог яму адплысці на радзіму. Апавяданні пра знаходжанне Менелая ў Лівіі звязваць з кірэнскай каланізацыяй[24]. Імя Менелая насіла гавань у Арданіды (Кірэнаіка)[25]. Паводле іншай версіі, Менелай у Егіпце ажаніўся з царскай дачкой, з яго слоў егіпцяне запісалі на стэлах гісторыю Траянскай вайны[26]. Вернучыся на радзіму, ён жыў з Аленай у Лакедэмоне, а пасля смерці быў перанесены ў Элізіум. Тэлемах наведвае ў Спарце Менелая і Алену[27]. Гера зрабіла яго несмяротным, і ён прыбыў на Элісійскія палі з Аленай. Яго дом паказвалі ў Спарце[28]. Магілы Менелая і Алены паказвалі ў Ферапне, дзе было яго свяцілішча і ў гонар праходзілі яго гульні[29]. У стаўленні да Агамемнана ён лічыў сябе падпарадкаваным, ва ўсім прызнаючы яго вярхоўную ўладу. Дзеючая асоба ў трагедыях Сафокла «Эант», Еўрыпіда «Іфігенія ў Аўлідзе», «Траянкі», «Алена», «Арэст», «Андрамаха», камедыі Алексіда «Менелай». Сярод спартанцаў імя Менелай не сустракаецца[30]. Зноскі
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
Спасылкі
|