Share to:

 

Тысіфона

Тысіфона зводзіць з розуму Атаманта Іно

Тысіфона (стар.-грэч.: Τισιφόνη — «мсцівіца за забойства») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] адна з эрыній. Нарадзілася ад кропель крыві, якія лінулі пры пакладанні Урана[2]. Паводле апісання Вергілія, яна сядзіць у Аідзе на жалезнай вежы[3].

Іншыя Тысіфоны

У трагедыі Еўрыпіда «Алкмеон у Карынфе» Тысіфона — дачка Алкмеона, народжаная Манто. Разам з братам была аддадзена бацькам на выхаванне карынфскаму цару Крэонту. Яна вырасла такой прыгожай, што жонка Крэонта, асцерагаючыся, як бы яе муж не зрабіў Тысіфону сваёй жонкай, прадала яе ў рабства. Алкмеон купіў Тысіфону, не падазраючы, што гэта — яго дачка; толькі пазней, калі ён явіўся ў Карынф за сваімі дзецьмі, ён даведаўся пра гэта[4].

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.514; Нон. Дзеянні Дыяніса X 40.
  2. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 1, 4
  3. Вергілій. Энеіда VI 555; Авідзій. Метамарфозы IV 473
  4. Апаладор. III 7, 7
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya