Універсітэт Пуацье
Універсітэт Пуацье (фр.: Université de Poitiers) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Пуацье. Адзін з найстарэйшых універсітэтаў Францыі. ГісторыяЗаснаваны ў 1431 годзе Папам Рымскім Яўгенам IV і падараваны ім каралю Францыі Карлу VII. У пачатку дзейнасці ўніверсітэта тут выкладаліся тэалогія, кананічнае і цывільнае права, медыцына і мастацтва. У XVI стагоддзі ўніверсітэт заслужыў агульнаеўрапейскую рэпутацыю і стаў другім па папулярнасці пасля Парыжскага ўніверсітэта. Колькасць навучэнцаў даходзіла да 4000 чалавек. Універсітэт падчас Вялікай французскай рэвалюцыі быў закрыты і моцна пацярпеў. Аднавіў працу толькі ў 1896 годзе. У ліку яго студэнтаў былі такія выбітныя людзі, як Фрэнсіс Бэкан, Дэкарт, Франсуа Рабле і іншыя. Структура
Зноскі
Спасылкі
|