Усходняя СібірУсходняя Сібір — частка Сібіры, якая ўключае азіяцкую тэрыторыю Расіі ад Енісея на захадзе да водападзельных хрыбтоў, якія ідуць уздоўж Ціхага акіяна на ўсходзе. Уваходзіць ва Усходне-Сібірскі эканамічны раён. ГеаграфіяПлошча — больш за 7 млн км². Большая частка занятая таёжным Сярэднесібірскім пласкагор’ем, якое змяняецца на поўначы тундравымі нізінамі, на поўдні і ўсходзе высокімі горнымі хрыбтамі Заходніх і Усходніх Саян, Забайкалля і Яна-Калымскага краю. Тут размешчаны найбуйнейшыя ракі Расіі — Енісей, Лена, Вілюй, Селенга, Алёкма, Ангара. У межах Усходняй Сібіры размешчаны Краснаярскі край, Забайкальскі край, Іркуцкая вобласць, Бурація, Тыва, Якуція. Найбуйнейшы горад Усходняй Сібіры — Краснаярск; буйныя гарады — Іркуцк, Улан-Удэ, Чыта, Якуцк, Ангарск, Брацк, Нарыльск, Ачынск. Усходняя Сібір — край пераважна тайговы. Зона тайгі распасціраецца ад межаў лесатундры на поўначы да мяжы з Манголіяй на поўдні на прасторы каля 5 млн км², з якіх 3455 тыс. км² занята тайговага лясамі. Глебы і расліннасць тайговай зоны Усходняй Сібіры развіваюцца ў больш спрыяльных умовах, чым у зонах тундры і лесатундры. Рэльеф больш перасечаны, чым у суседняй Заходняй Сібіры, на друзавым элювіі карэнных парод фармуюцца камяністыя, нярэдка маламагутныя глебы. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|