Краснаярскі край
Краснаярскі край — край на поўдні Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — г. Краснаярск. Уваходзіць у Сібірскую федэральную акругу, мяжуе з Якуціяй і Іркуцкай вобласцю на ўсходзе, з Тывой і Хакасіяй на поўдні і з Кемераўскай і Томскай абласцямі, Ханты-Мансійскай і Ямала-Ненецкай аўтаномнымі акругамі на захадзе. Колькасць насельніцтва на 2012 год складала 2 838 396 чалавек, што з'яўляецца шостым паказчыкам сярод усіх суб'ектаў федэрацыі. ГеаграфіяРазмешчаны ў Цэнтральнай і Усходняй Сібіры. Займае 13,86% тэрыторыі Расіі. Край размяшчаецца ў басейне ракі Енісея. На поўначы абмываецца водамі двух мораў Паўночнага Ледавітага акіяна, гэта значыць Карскім і морам Лапцевых. Карысныя выкапніУ краі засяроджана больш за 95% расійскіх запасаў нікелю і плаціноідаў, больш за 20% золата, значныя запасы кобальту, нефялінавых рудаў, магнезітаў, ісландскага шпату, тонкіх кварцавых пяскоў, тугаплаўкіх глінаў, графіту, 63 відаў прамысловых металаў і іншых карысных выкапняў. ГісторыяПастановай Прэзідыума УЦВК ад 7 снежня 1934 года з прычыны разузбуйнення Заходне-Сібірскага і Усходне-Сібірскага краёў быў утвораны Краснаярскі край[4]. Краснаярскі край быў утвораны практычна ў ранейшых межах былой Енісейскай губерні. НасельніцтваКаля 80% насельніцтва края жывуць на поўдзень ад Ангары, на тэрыторыі, якая складае дзясятую частку края. Большасць насельніцтва складаюць рускія (93,3%). Сярод іншых нацыянальных меншасцей вылучаюцца ўкраінцы (1,4%), татары (1,3%), немцы (1,24%), азербайджанцы (0,66%), беларусы (0,61%). ЭканомікаДзякуючы значным запасам металічных рудаў, наяўнасці энергетычных рэсурсаў, і наяўнасці цяжкой індустрыі, край з'яўляецца абсалютным лідарам сярод рэгіёнаў краіны па выпрацоўцы прамысловага прадукту на аднаго жыхара, на рэгіён прыпадае 3,2% усяго аб'ёму прамысловай прадукцыі, вырабленай на тэрыторыі Расіі. Некаторыя архіпелагі і астравы
Вядомыя асобы
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|