Чалавек з жалеза
«Чалаве́к з жале́за» (польск.: Człowiek z żelaza) — польскі драматычны фільм 1981 года рэжысёра Анджэя Вайды. Фільм з’яўляецца працягам «Чалавека з мармуру». Створаны ў перыяд паслаблення цэнзуры паміж 1980 годам і абвяшчэннем ваеннага становішча ў снежні 1981 года. Фільм распавядае пра рух «Салідарнасьць». У эпізадычных ролях занятыя, між іншымі, Ганна Валентыновіч і Лех Валенса. У фільме выкарыстоўваюцца фрагменты хранікальных здымкаў страйку на Гданьскай верфі. Фільм быў узнагароджаны «Залатой пальмавай галінай» на Канскім кінафестывалі ў 1981 годзе і быў намінаваны на прэмію «Оскар». СюжэтПадзеі адбываюцца ў 1980 годзе ў Польшчы. Радыёжурналіст Вінкель (Марыян Апаня) атрымлівае заданне зрабіць кампраметуючы рэпартаж пра лідара страйкавага камітэта гданьскай верфі Мацека Томчыка (Ежы Радзівіловіч). Бацька Мацькі быў забіты падчас выступаў працоўных у снежні 1970 года. Падчас падрыхтоўкі рэпартажу Вінкель сустракаецца з рознымі людзьмі, якія добра ведаюць Томчыка. Сярод іх яго жонка (Крыстына Янда), арыштаваная ўладамі. Падчас працы лаяльнасць журналіста да рэжыму падвяргаецца выпрабаванню. Дадатковыя звесткіЗмешчаная ў фільме сцэна з пошукам магілы Мацеюша Біркута, паходзіць са створанага ў 1976 годзе фільма «Чалавек з мармуру», але тады ўлады не дазволілі змясціць яе ў фільме. ЗноскіСпасылкі
|