Эса (рака)
Эса — рака ў Беларусі, у Крупскім раёне Мінскай вобласці, Чашніцкім і Лепельскім раёнах Віцебскай вобласці ў басейне Заходняй Дзвіны. НазваНазва Эса балцкага паходжання. Сваёй структурай назва Эса блізкая да балцкіх назваў Іса, Уса. Іх адносяць да групы балцкіх гідронімаў з канчаткам -(с)са: Іса, Ліса, Уса, Эса, Дрыса, Пліса, Неса , Труса, Таса, Рэса, Выса, Васа, Уса (на Падзвінні, Панёманні, Павісленні, Павоччы)[1]. З іх некаторыя этымалагізуюцца больш-менш надзейна: Уса ад *aus-/*us- «блішчэць», Іса ад *eis-/*is- «імкнуцца»[2]. Балцкае паходжанне гідроніма таксама вызначаецца, калі корань пашыраецца з дапамогай вядомых балцкіх гідранімічных пашыральнікаў: Іса — *Ісла (< Іслач < Is-l-, ak-), Уса — Усія (Us-ij-), Неса — Несла, Нясета (Nes-, -l-, -et-), Дрыса — Дрысела (Dris-, -el-), Рэса — Рэсята́ (Res-, -et-), Пліса — пруск. Plissinges (Plis-, -ing-). ВодаапісаннеДаўжыня складае 84 км. Плошча — вадазбору 1040 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 7,28 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,4 ‰. Эса ўпадае ў возера Лепельскае. Ад вёскі Забаенне на правым беразе пачынаюцца хваёвыя лясы, якія прасціраюцца па абодвух берагах ракі больш чым на 5 км. За дарогай Лепель — Красналукі рэчышча роўнае, ператворанае ў канал. На працягу стагоддзяў Эса была адным са звенняў воднага ланцуга, які пралягаў між Чорным і Балтыйскім морамі. Цяпер яна значна памялела. Асноўныя прытокі: Гнілка, Байна, Свядзіца, Бярэшча, Дзяражынка. У басейне Эсы азёры Бярэшча, Плоч, Аношкаўскае, Луконец, Окана, Задняе, Доўгае, Поўсвіж, Святое і інш. КрыніцыЛітаратура
|