Share to:

 

Юбілейная плошча (Мінск)

Юбілейная плошча
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Мінск
Раён Цэнтральны раён
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Фрунзенская,
Юбілейная плошча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юбілейная плошча — плошча ў Цэнтральным раёне горада Мінска.

Праз плошчу праходзяць вуліцы: Кальварыйская, Раманаўская Слабада, Мельнікайтэ, М. Танка, Ракаўская, Сухая.

Тут размешчаны кінатэатр «Беларусь», крамы, жылыя і офісныя будынкі, сярод якіх — будынак Белпобыттэхпраекта — адзін з самых высокіх будынкаў Мінска.

На плошчы знаходзяцца выхады станцый метро «Фрунзенская» і «Юбілейная плошча».

Назва

Юбілейная капліца

У 1826 годзе на гэтым месцы, тагачаснай ускраіне горада, мінскімі каталікамі быў усталяваны памятны знак у гонар 1500-годдзя Нікейскага сабора (325 г.). У памяць пра гэтую падзею плошча і атрымала назву «Юбілейная».

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya