1-я асобная дэсантна-штурмавая рота «Беларусь»
1-я асобная дэсантна-штурмавая рота «Беларусь» (1-я адшр) — рота беларусаў, якая ўваходзіла ў склад 79-й дэсантна-штурмавой брыгады УСУ. Брала ўдзел у баях пад Мар’інкай у Данецкай вобласці. У часці ваявалі каля 30 чалавек[1]. Упершыню пра стварэнне 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты беларусаў паведаміў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі ў пытаннях абароны Валерый Сахашчык у чэрвені 2023 г.[2] У інтэрв’ю інтэрнэт-выданню «Мая краіна Беларусь» добраахвотнік з пазыўным «Рух» паведаміў аб тым, што летам 2024 года падраздзяленне спыніла сваё існаванне[3]. СтруктураПа словах Сахашчыка, падраздзяленне складавалася з ваенных прафесіяналаў, у першую чаргу людзей, якія маюць баявы вопыт і афіцэрскія званні[4]. У роту ўваходзілі былыя байцы палка Каліноўскага, палка «Пагоня» і 2-га інтэрнацыянальнага легіёна.[2] Рота развівалася ў трох кірунках — штурмавікі, цяжкае ўзбраенне і беспілотнікі[1]. Пасаду першага камандзіра роты заняў беларускі афіцэр з пазыўным «Фенікс», які ў канцы вясны атрымаў цяжкое раненне. Новапрызначаны камандзір з’яўляецца былым беларускім спецназаўцам.[2] Ротай дапамагала шэраг прыватных спонсараў і арганізацыя Prague Support Team[2]. Узнагароды8 верасня 2023 года Рада БНР узнагародзіла шэсць чалавек з 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты. Яны былі ўзнагароджаны медалём за баявыя заслугі[5]. Урачыстае ўручэнне адбылося 27 верасня. Узнагароды байцам перадаў Валерый Сахашчык.[6] У кастрычніку 2023 года баец 1-й АДШР з пазыўным «Рыжы» быў узнагароджаны нагрудным знакам «за праяўленую мужнасць і адвагу на полі бою»[7]. Рэакцыя беларускіх уладаў12 верасня 2023 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў Telegram-канал 1-й АДШР экстрэмісцкім матэрыялам[8]. Крыніцы
Спасылкі |