Аўгуст Залескі
Аўгуст Залескі (польск.: August Zaleski; 30 верасня 1883 — 7 красавіка 1972) — польскі палітык і дыпламат, прэзідэнт Польшчы ў выгнанні. Пасля абвяшчэння незалежнасці Польшчы ў 1918 годзе быў на дыпламатычнай службе. Быў амбасадарам у Швейцарыі, Грэцыі і Італіі. У 1926—1932 гадах працаваў міністрам замежных спраў, у 1935—1938 гадах быў сенатарам. Удзельнічаў у працы Лігі Нацый. Пасля акупацыі Польшчы Германіяй і СССР у 1939 годзе жыў у эміграцыі ў Францыі. У 1939—1941 гадах займаў пасаду міністра замежных спраў у польскім эміграцыйным урадзе генерала Уладзіслава Сікорскага. Быў праціўнікам усходняй палітыкі Сікорскага, рэзка пратэставаў супраць пагаднення Сікорскага-Майскага, у сувязі з чым у 1941 годзе падаў у адстаўку. З 1943 па 1945 год займаў пасаду кіраўніка прэзідэнцкай службы Уладзіслава Рачкевіча. У 1947 годзе пасля смерці Рачкевіча стаў прэзідэнтам Польшчы ў выгнанні. Пасля завяршэння кадэнцыі ў 1954 годзе ён падоўжыў тэрмін свайго прэзідэнцтва на нявызначаны тэрмін, што прывяло да разрыву з некаторымі польскімі палітыкамі-эмігрантамі. Затым стварыў так званую «Раду трох», якая зноў надала яму прэзыдэнцкія паўнамоцтвы. Перад смерцю ў 1972 годзе вылучыў Станіслава Астроўскага кандыдатам у прэзідэнты ў выгнанні і перадаў свае паўнамоцтвы пераемніку. Зноскі
|