Партызанская (станцыя метро, Мінск)
Партызанская (трансліт.: Partyzanskaja) — станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна, размешчана паміж станцыямі «Трактарны завод» і «Аўтазаводская». Адкрыта 7 лістапада 1997 разам з «Аўтазаводскай» ў складзе 3-га ўчастка Аўтазаводскай лініі. КанструкцыяКалонная станцыя дробнага закладу, двухпролетная, з шэрагам прамавугольных калон. На меншай глыбіні над станцыяй размешчаны гандлёвы цэнтр «Падземны Горад». У архітэктурна-мастацкім афармленні станцыі падкрэслена нестандартнасць канструктыўнага рашэння платформеннай залы з адным цэнтральна размешчаным шэрагам калон. Рэбры пліт перакрыцця і апорныя рыгелі ўтвараюць прасторавую рашотку кесаніраванай столі і візуальна павялічваюць эфект шырыні прасторы. ВыхадыВыхады з двух вестыбюляў станцыі вядуць да гасцініцы «Турыст», універмага «Беларусь», Партызанскага праспекта, вуліц Даўгабродскай і Жылуновіча, парку імя 50-годдзя Кастрычніка. Спасылкі
|