Аляксандр Мікалаевіч Рагожнік
Аляксандр Мікалаевіч Рагожнік (нар. 11 чэрвеня 1976, Гомель) — беларускі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч. Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2022—2024). БіяграфіяУ 1998 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці». У 2011 годзе ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь атрымаў другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай». З 2011 па 2018 год працаваў дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Оптаэлектронныя сістэмы» ў Мінску. З 2018 па 2022 год займаў пасаду генеральнага дырэктара Мінскага маторнага завода[1]. 3 кастрычніка 2022 года прызначаны Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь[2]. 27 чэрвеня 2024 года прызначаны паслом Беларусі ў Расійскай Федэрацыі[3]. Зноскі
|