Уладзімір Іванавіч Куранкоў
Уладзі́мір Іва́навіч Куранкоў (1953, Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (1994—1996). БіяграфіяУ 1975 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Пасля гэтага працаваў на Мінскім аўтамабільным заводзе, прайшоў там шлях ад радавога інжынера да намесніка Генеральнага дырэктара. У 1991 быў прызначаны кіраўніком Дзяржаўнага камітэта па прамысловасці і міжгаліновых вытворчасцях, які пасля быў ператвораны ў Міністэрства прамысловасці. 22 верасня 1994 года Указам Прэзідэнта № 117 быў прызначаны Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь. 23 студзеня 1996 года Указам Прэзідэнта «за неналежнае кіраўніцтва галіной, якое выказалася ў непрыняцці неабходных мер па пераадоленні спаду вытворчасці ў прамысловасці» вызвалены ад пасады міністра прамысловасці Беларусі. ЗноскіСпасылкі
|