Андронік II Палеалог
Андро́нік II Палеало́г (грэч. Ανδρόνικος Β' Παλαιολόγος; 25 сакавіка 1259 — 13 лютага 1332) — імператар Візантыйскай імперыі у 1282—1328 гадах. БіяграфіяУ канцы 1282 года адмяніў уведзеную яго бацькам Міхаілам VIII царкоўную унію з заходняй (каталіцкай) царквой. Праводзіў палітыку далучэння да Візантыі Фесаліі, Эпіра, якія адпалі пасля чацвёртага крыжовага паходу (1204). Андронік II працягнуў палітыку свайго бацькі па падтрымання візантыйска-мангольскага альянсу. Аднак, захаваць мірныя адносіны з качэўнікамі яму не ўдалося. У канцы яго кіравання мангольскія набегі на балканскія ўладанні імперыі працягнуліся. Няўдала ўмяшаўся ў барацьбу паміж Венецыяй і Генуяй, што прывяло ў пачатку XIV стагоддзя да ўзмацнення засілля венецыянцаў у імперыі. Імкнучыся даць адпор моцнай турэцкай арміі, якая да гэтага часу захапіла амаль усю Малую Азію, наняў у 1303 годзе войска каталонцаў на чале з Ражэ дэ Флорам, якія пасля забойства іх галоўнакамандуючага ў 1305 годзе паднялі мяцеж, спустошылі візантыйскія ўладанні, занялі Фесалію і шэраг іншых візантыйскіх абласцей. Спробы цэнтралізаванага ўрада Андроніка выклікалі супраціўленне феадальнай знаці, якая высунула ў 1321 годзе на трон яго ўнука. Пасля працяглай барацьбы за ўладу, інтрыг і здрады блізкіх ён быў вымушаны адрачыся ад прастола, пасля чаго ён быў сасланы ў манастыр. Сям’я8 лістапада 1273 года Андронік ажаніўся з дачкой караля Венгрыі Іштвана V Ганнай. Яна нарадзіла яму двух сыноў:
Праз 3 гады пасля смерці Ганны ў 1281 годзе імператар ажаніўся з Ірынай Манферацкай (якая прыняла імя Іаланда), дачкой маркграфа Манферата Гульельма VII.
Акрамя гэтых дзяцей, у басілеўса было і незаконнае нашчадства:
Зноскі
Литература
|