Баі за Пальмавы гай
Баі за Пальмавы гай — сутыкненні, якія адбыліся падчас Іракскай вайны ў Худайды, правінцыя Дыяла. Баі ішлі ў раёне гарадскога саду Пальмавы гай (англ.: Palm Grove). Гэта было апошняе буйное сутыкненне канфлікту з удзелам амерыканскіх войскаў. Баявыя дзеянні пачаліся, калі атрады другой брыгады кансультавання і дапамогі і 512-й ваеннай паліцэйскай роты арміі ЗША падтрымалі іракскіх вайскоўцаў і паліцыянтаў у пошукавай аперацыі супраць групы з 15—25 паўстанцаў, якія ўстанаўлівалі СВП на дарогах, дзе праязджалі калоны мясцовых сілавікоў і кааліцыі. У ходзе аперацыі былі задзейнічаны ўдарныя верталёты Apache і знішчальнікі F-16 ВПС ЗША. Самалёты скінулі дзве 500-фунтавыя бомбы, але без асаблівага эфекту. Пасля трохдзённых сутыкненняў паўстанцам удалося сысці, не нясучы ніякіх страт, у той час як да 33 супрацоўнікаў іракскіх сілаў бяспекі былі забіты або паранены, а два амерыканскіх вайскоўца атрымалі раненні. Гэтыя падзеі паказалі, што без удзелу замежных войскаў іракскія сілавікі не вельмі здольны забяспечваць правапарадак і змагацца з супрацівам. Адзін іракскі лейтэнант, што ўдзельнічаў у аперацыі ў Пальмавым гаі, пазней сказаў, што калі б не амерыканская авіяцыя і артылерыя, то мясцовыя сілы нават бы і не адважыліся зачысціць сад. Спасылкі |