Бітва за Багдад (2003)
Бітва за Багдад — вырашальная бітва пачатковага этапу Іракскай вайны, падчас якой амерыканскія войскі авалодалі Багдадам, вымусіўшы прэзідэнта Садама Хусейна бегчы з горада і канчаткова дэзарганізаваўшы тым самым іракскую армію. ПерадгісторыяДа пачатку вайны ў Багдадзе чакаўся найбольш жорсткі супраціў. На думку аднаго з ваенных аналітыкаў, чакалася фарміраванне пяці кольцаў абароны вакол сталіцы. Меркавалася, што два знешніх кальца будуць падтрымліваць радавыя ваенныя часці, а ўнутры будуць тры кольцы з самых адборных атрадаў, што разам з іншымі фактарамі дазволіла б зацягнуць уварванне. Амерыканскае ваеннае камандаванне адводзіла да трох месяцаў на ўзяцце Багдаду, а страты нават па самых аптымістычных падліках павінны былі скласці не менш за 3 тысячы загінуўшых і параненых салдат[5]. Першыя бамбардзіроўкі Багдаду пачаліся ў першы дзень уварвання кааліцыі ў Ірак — 19 сакавіка 2003 года[6]. За тры дні бамбёжак кааліцыя правяла 1700 самалёта-вылетаў (504 — з выкарыстаннем крылатых ракет). Амерыканскія афіцыйныя асобы заявілі, што іх войскі вядуць перастрэлкі з двума групамі Рэспубліканскай гвардыяй Ірака на паўднёвай ускраіне горада. Генерал-маёр Віктар Рэнуарт заявіў, што кааліцыйныя сілы могуць рушыць на Багдад у любы момант, адрасаваўшы гэтыя словы Садаму Хусейну[7]. Газета The Guardian паведамляла, што амерыканйы занялі два прэзідэнцкія палацы[8]. Армія таксама акружыла Міністэрства інфармацыі і іншыя ключавыя ўрадавыя будынкі[9]. 24 сакавіка генерал арміі ЗША ў адстаўцы Бары Мак-Кефры сказаў у інтэрв’ю BBC-News: «калі [іракцы] на самай справе вырашаць змагацца, то бітва будзе жорсткай, і трэба быць гатовымі да прыкладна 3000 ахвяр»[10]. Сілы бакоўШтурм Багдаду вёўся сіламі 1-й дывізіі марской пяхоты ЗША і 3-й механізаванай дывізіі, абсталяванай танкамі М1 Абрамс, БМП «Брэдлі» і бронетранспарцёрамі M113[11]. Гэтыя сілы былі падтрыманы амерыканскімі і брытанскімі самалётамі B-52, Harrier GR7 і A10 Warthogs. Ім супрацьстаялі 36 000 салдат Рэспубліканскай гвардыі Ірака, якія ўмацаваліся ў крузе бункераў у 30 мілях ад Багдаду, пры падтрымцы танкаў Т-72 «Asad Babil» і цяжкай артылерыі[10]. БітваАэрапортРаніцай 3 красавіка 2003 года амерыканскія войскі рушылі на Міжнародны аэрапорт «Садам» на паўднёва-заходняй ускраіне горада[12]. Пасля некалькіх гадзін бою першая брыгада 3-й механізаванай дывізіі здолела ўзяць яго пад свой кантроль. Аэрапорт стаў асновай амерыканскай лагістыкі ў Іраку на працягу наступных сямі гадоў. Перад усходам сонца 4 красавіка амерыканцы выпрабавалі жорсткую контратаку іракскіх войск, якую ўдалося адбіць пасля падыходу танкаў. Аперацыя «Thunder Run»5 красавіка аператыўная група 1-64 3-й механізаванай дывізіі правяла аперацыю, пазней названую Thunder Run, каб прамацаць лініі іракскай абароны. Аперацыя пачалася на поўдзень ад Багдаду, калі салдаты прайшлі праз галоўныя дарогі на заняты аэрапорт. Іракскі супраціў быў дэзарганізаваным, гвардзейцам Садама ўдалося падбіць з РПГ толькі адзін танк. Экіпаж не пацярпеў. Пазней ВПС разбамбілі танк, а іракскае міністэрства інфармацыі заявіла, што ён быў знішчаны абаронцамі горада. 5 красавіка ў горадзе пачаліся першыя кароткачасовыя танкавыя рэйды, сустрэтыя жорсткім вулічным супрацівам. Праз два дні 2-я брыгада 3-й механізаванай дывізіі зноў прайшла па той жа трасе. На гэты раз пазіцыі іракцаў былі моцна ўмацаваны, але палкоўнік Дэвід Перкінс, камандзір брыгады, у гэты раз, нечакана для іракцаў, згарнуў на ўсход, ва ўрадавыя кварталы, а не на захад, у бок аэрапорта, як у першы раз. 2-я брыгада лёгка ўзяла пад кантроль так званую «зялёную зону» і ўмацавалася перад кідком да цэнтра горада. 6 красавіка на выездзе з горада была абстраляная калона расійскіх дыпламатаў, якая накіроўвалася ў Дамаск. 7 красавіка жорсткія баі праходзілі ўздоўж шашы 8, абарона якой для амерыканскіх войск забяспечвала магчымасць прасоўвання ўглыб горада. Тут іракцы, па заяве ЗША, страцілі 350—500 чалавек. Амерыканскія танкі і механізаваныя падраздзяленні прыйшлі на дапамогу сваім. Да канца бою іракская ракета выбухнула сярод прыпаркаваных транспартных сродкаў у штаб-кватэры 2-й брыгады, забіўшы двух салдат і двух журналістаў, параніўшы 15 чалавек і знішчыўшы 17 транспартных сродкаў[13]. Палац Тартар7 красавіка быў узяты штурмам прэзідэнцкі палац на беразе Тыгра, і на гэты раз было вырашана не вяртаць войскі на пазіцыі вакол горада, як 3—6 красавіка, а застацца ў цэнтры. Пры гэтым 7 красавіка Міністэрства інфармацыі Ірака паведамляла, што ніякай амерыканскай арміі ў горадзе няма[14]. На працягу некалькіх гадзін пасля захопу Палаца Садама і трансляцыі тэлерэпартажаў пра гэта амерыканскія войскі загадалі іракскім сілам у Багдадзе здацца, ці горад выпрабуе поўнамаштабную атаку. Іракскія ўрадавыя чыноўнікі альбо зніклі, альбо прызналі паражэнне. Мост Джумхурыя8 красавіка каля 500 іракцаў правялі жорсткую контратаку праз мост Джумхурыя, прымусіўшы частку войск ЗША на заходнім баку Багдаду адступіць, але іракцы страцілі каля 50 чалавек, і падчас атакі ў адказ былі рассеяны[15]. Завяршэнне баёў9 красавіка амерыканскія войскі занялі Рэспубліканскі палац і іншыя цэнтральныя будынкі. Адначасова з гэтым Садам Хусейн апошні раз у якасці прэзідэнта Ірака звярнуўся да натоўпу гараджан каля свайго бункера на поўначы сталіцы. Шпацыр Садама па вуліцы быў засняты на плёнку і трансляваўся некалькі дзён пасля гэтай падзеі на тэлеканале Аль-Арабія. Яго суправаджалі целаахоўнікі і іншыя прыхільнікі, у тым ліку па меншай меры адзін з яго сыноў і яго асабісты сакратар. Пасля прагулкі Хусейн вярнуўся ў свой бункер да сям’і. У гэты ж дзень Багдад быў афіцыйна заняты кааліцыйнымі сіламі. 10 красавіка ўвечары амерыканская армія пачала штурм бункера, які суправаджаўся гранатамётным агнём і жорсткімі авіяўдарамі, аднак ні сам Садам, ні іншыя члены верхавіны Баас схоплены не былі. Пасля гэтага пакінуты лаяльным Хусейну поўнач Багдаду цягам двух дзён падвяргаўся масіраваным артабстрэлам і бамбардзіроўкам. Да поўдня 12 красавіка амерыканцы цалкам авалодалі горадам. Многія іракцы святкавалі падзенне Садама знішчэннем яго партрэтаў і статуй. Сімвалічным пунктам у бітве стаў знос бронзавай статуі Садама на плошчы Фірдаўс. МарадзёрстваУ выніку капітуляцыі багдадскага гарнізона ў горадзе пачалося беспрэцэдэнтнае па маштабах марадзёрства. Як толькі амерыканскія войскі занялі Багдад, іракскія грамадзянскія асобы і замежныя вайскоўцы пачалі рабаваць палацы і ўрадавыя будынкі. У бальніцы Ярмук было выкрадзена ўсё медыцынскае абсталяванне. Сур’ёзныя рабаванні былі зафіксаваны ў Нацыянальным музеі Ірака і Цэнтры мастацтваў Садама, Універсітэце Багдаду, трох пяцізоркавых гасцініцах (Аль-Рашыд, Аль-Мансур і Бабель), дзяржаўных супермаркетах, пасольствах і заводах[16]. У Нацыянальным музеі Ірака многія з 170000 неацэнных артэфактаў былі альбо скрадзены, альбо пашкоджаны. 14 красавіка Нацыянальная бібліятэка Ірака і нацыянальныя архівы былі спалены, знішчаны тысячы рукапісаў[17]. На працягу васьмі дзён пасля ўварвання толькі 5% ад 700 жывёл у заапарку Багдаду выжылі. Гэта было вынікам крадзяжу некаторых жывёл для пражытка людзей і голаду жывёл. Выжылі ў асноўным буйныя жывёлы, такія як львы, тыгры і мядзведзі[18]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|