Бітва за Хадзіту
Бітва за Хадзіту — баі паміж амерыканскімі войскамі і іракскімі паўстанцамі ў пачатку жніўня 2005 года на ўскраінах горада Эль-Хадзіта, які быў адным з многіх гарадоў, што знаходзіліся пад кантролем баевікоў у даліне ракі Еўфрат. Бітва пачалася, калі дзве групы з трох чалавек Корпуса марской пяхоты ЗША былі атакаваны і захоплены невялікім паўстанцкім атрадам. Усе шэсць чалавек былі знойдзены мёртвымі пасля бою. Праз два дні пасля гэтых забойстваў кааліцыйныя сілы пачалі аперацыю «Хуткі ўдар» (англ.: Quick Strike), каб пазбавіцца ад прысутнасці паўстанцаў у гэтым раёне. Бой 1 жніўняРаніцай 1 жніўня дзве пары снайпераў рэзервовых штабных груп USMC з трох чалавек на ўскраіне горада былі атакаваны невялікім паўстанцкім атрадам з групоўкі «Джамаат Ансар аль-Суна». У лічаныя хвіліны байцоў паланілі[4][5][6]. Пяць членаў атрада былі забіты. Адзін з іх прапаў без вестак, і спачатку спадзяваліся, што яму ўдалося выратавацца. Пазней паведамлялася, што яго бачылі жывым, але параненым, і паўстанцы везлі яго па вуліцах Хадзіты ў кайданках. Аперацыя «Хуткі ўдар»Праз два дні пасля здарэння каля 1000 байцоў КМП ЗША з палкавой групы 2 разам з іракскімі салдатамі пачалі аперацыю «Хуткі ўдар». Асноўнай мэтай было спыніць акцыі баевікоў і ліквідаваць партызанскую зону ў Хадзіце. Аперацыя пачалася, калі марскія пяхотнікі і іракскія салдаты ўвайшлі ў Хаклінію, прыкладна за сем кіламетраў на паўднёвы-захад ад горада. У гэтым раёне амерыканцамі былі забітыя 40 паўстанцаў, у тым ліку чацвёра падчас атакі баявога верталёта Super Cobra. На другі дзень аперацыі дэсантная машына марской пяхоты ЗША, якая перавозіла людзей для першапачатковага штурму, трапіла ў вялікую прыдарожную бомбу. Аўтамабіль быў цалкам разбураны, і 15 з 16 чалавек, якія знаходзіліся ў ім, былі забіты. Сярод загінулых быў таксама іракскі грамадзянскі перакладчык[1]. Толькі адзін чалавек, кіроўца, выжыў. Яго выкінула з аўто, калі дэсантная машына-амфібія была падкінута ў паветра выбухам. Нягледзячы на тое, баец атрымаў моцныя апёкі на большай частцы свайго цела[7]. У той жа час, невялікія суда кампаніі USMC аказвалі дапамогу ў выяўленні целаў забітых і былі задзейнічаны ў буйным баі на ўсходнім беразе ракі Еўфрат. Пад ціскам праціўніка, баевікі ўжо 4 жніўня пакідаюць горад[8]. Наступствы1 жніўня 2005 года рота Ліма 3/25 затрымала двух мужчын «ваеннага ўзросту» ў доме побач з месцам забойства снайпераў і выявіла ў доме вялікую колькасць крыві. Абодва гэтых іракскіх мужчыны былі дастаўлены на авіябазу Аль-Асад для допыту. У канцы жніўня байцы правялі ператрус у тым жа доме і затрымалі яшчэ семярых мужчын. За домам знойдзена вялікая схованка са стралковай зброяй і выбухоўкай. Гэтыя затрыманыя таксама былі дастаўлены на авіябазу Аль-Асад, дзе шасцёра з іх пасля прызналіся ў забойстве амерыканцаў. У верасні 2005 года 3-і батальён 1-га палка марской пяхоты атачыў і напаў на Хадзіту. Пачалася ваенная аперацыя з цяжкімі баямі амаль за кожны дом. Байцы ўтрымлівалі ўвесь раён трыяды Хадзіта, Барвана і Хаклія да сакавіка 2006 года. Падчас разгортвання яны выявілі больш за 1000 схованак, затрымалі больш за 400 вядомых паўстанцаў і страцілі чатырох марскіх пяхотнікаў. У пачатку 2006 года восем іракскіх мужчын, якія ўдзельнічалі ў інцыдэнце са снайперам, паўсталі перад іракскім судом у Багдадзе, былі прызнаны вінаватымі і пакараны смерцю. Гэты рэйд згадваецца ў дакументальным фільме A&E Combat Diary: the Marines of Lima Company, прэм’ера якога адбылася ў маі таго ж года[9]. Зноскі
|