Бертан Рыхтэр
Бертан Рыхтэр (англ.: Burton Richter; 22 сакавіка 1931, Нью-Ёрк, ЗША — 18 ліпеня 2018) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1976), сумесна з Сэмюэлем Тынгам «за асноватворны ўклад па адкрыцці цяжкай элементарнай часціцы новага тыпу». Навучаўся ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, дзе атрымаў ступень бакалаўра ў 1952 г. і ступень доктара ў 1956 г. З 1984 па 1999 гг. быў дырэктарам лінейнага паскаральніка часціц у Стэнфардзе (SLAC). Падчас сваёй прафесуры ў Стэнфардскім універсітэце Рыхтэр, сумесна з Дэвідам Рытцсанам і пры падтрымцы камісіі па атамнай энергіі ЗША, пабудаваў паскаральнік SPEAR (Стэнфардскае пазітронна-электроннае асіметрычнае кольца). Пры дапамозе гэтай прылады ён выявіў субатамную часціцу, якую ён назваў часціцай псі (ψ) (у цяперашні час гэтая часціца называецца J/ψ). Гэтую ж часціцу адкрыў незалежна ад яго Сэмюэл Тынг. За дадзенае адкрыццё абодва вучоныя былі ўдастоены Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1976). Па стане на 2007 г. Рыхтэр працуе ў кіраўніцтве дарадцаў камітэта вучоных і інжынераў ЗША — арганізацыі, якая прадстаўляе інтарэсы навукі ва ўрадзе ЗША. Зноскі
Спасылкі |